Касцёл Святога Войцеха — колішні каталіцкі храм у в. Альшэва Бярозаўскага раёна.
Гісторыя
Касцёл з фамільным склепам Пуслоўскіх пабудаваны ў 1809 годзе[1] на яго сродкі Войцеха Пуслоўскага[2]. У касцёле захоўваўся рарытэтны збор абразоў, вядомы па фотаздымках 1927 года[1].
У 1833 годзе ў фамільны склепе разам са сваёй жонкай быў пахаваны Войцех Пуслоўскі[3].
У фамільным склепе таксама быў пахаваны Францішак-Ксаверы Друцкі-Любецкі, (1778—1846), брат жонкі Войцеха, удзельнік італьянскага паходу А. Суворава (1799), міністр фінансаў Царства Польскага, прах якога быў перавезены з Пецярбургу[1].
Пасля 1863 года касцёл быў перабудаваны ў царкву[3]. Культавае начынне з зачыненага касцёла захоўвалася «Павільёне руж» Старапескаўскай сядзібы[4]
Храм узарваны ў 1960-х гадах савецкай уладай[3]. Захаваўся толькі фрагмент сцяны[1].
Зноскі
Спасылкі