Італьянскі паход Суворава

Італьянскі паход Суворава (1799) — кампанія расійскіх і аўстрыйскіх войскаў пад началам А. В. Суворава супраць французскіх войскаў у Паўночнай Італіі ў час вайны 2-й кааліцыі з Францыяй (17981802).

Камандаванне саюзным войскам у Італіі было прапанавана Сувораву пасля няўдач аўстрыйскіх военачальнікаў (М. Мелас). На працягу 6 тыдняў пасля ўзяцця камандавання Сувораў змог ачысціць ад французскіх войскаў усю Паўночную Італію (гл. бітва на Адзе), а ў чэрвені — жніўні 1799 двойчы разграміў французскія войскі, якія спрабавалі перайсці ў контрнаступленне (гл. бітва на Трэбіі, бітва пад Нові). Поспехі ў Італьянскім паходзе, разам з поспехамі ў Міжземнаморскім марскім паходзе Ушакова (1799—1800), скончылі французскую ўладу ў Італіі і стварылі ўмовы для наступлення кааліцыі на поўдзень самой Францыі. Але з-за палітычных меркаванняў (узмацненне ўплыву Расіі ў рэгіёне, чаго не жадалі саюзнікі) наступленне было скіраванае на Швейцарыю (гл. Швейцарскі паход Суворава)[1].

У гэтай кампаніі выявілася военачальніцкае майстэрства Суворава — руплівы ўлік стратэгічнага становішча, разгром праціўніка ўраздроб, нанясенне галоўнага ўдару сканцэнтраванымі сіламі, спалучэнне франтальных удараў з флангавымі і з абходамі, а таксама высокія баявыя якасці расійскага войска[1].

Кампанія

Французы ў Італіі мелі Італьянскую армію (Паўночная Італія, 58 тыс. чал., камандуючы — генерал Б. Шэрэр) і Неапалітанскую армію (Цэнтральная і Паўднёвая Італія, 34 тыс. чал, камандуючы — генерал Ж. Макдональд), а таксама ў Швейцарыі Гельветычную армію (30 тыс. чалавек, камандуючы А. Масена. Саюзнікі мелі 86-тысячную аўстрыйскую армію пад камандаваннем фельдмаршала М. Меласа і 22-тысячны рускі корпус пад камандаваннем генерала А. Г. Разэнберга (у Паўночнай Італіі), 27-тысячны рускі корпус генерала А. М. Рымскага-Корсакава (у Швейцарыі), рускую эскадру адмірала Ф. Ф. УшаковаМіжземным моры). Яшчэ адзін рускі корпус Рэбіндера колькасцю 11 тысяч чалавек прыбыў у чэрвені 1799.

Бітва на рацэ Ада. Мастак Спіаванэці

Па просьбе Аўстрыі і Англіі камандуючым аб’яднаным руска-аўстрыйскім войскам быў прызначаны Сувораў, які прыбыў у Вену 14 (25) сакавіка. 3 (14) красавіка Сувораў прыбыў у Верону, дзе быў з захапленнем сустрэты мясцовымі жыхарамі, а 4 (15) красавіка адбыў у Валеджыа. Там да 7 (18) красавіка Сувораў чакаў падыходу атрадаў корпуса Розенберга і адначасова навучаў аўстрыйскія войскі сваёй тактыцы, пераводзячы на нямецкую мову сваю «Навуку перамагаць».

7 красавіка з прыбыццём у Валеджыа дывізіі Павала-Швейкоўскага армія Суворава выступіла ў паход, праходзячы ў дзень па 28 вёрст. 10 (21) красавіка была ўзятая крэпасць Брэшыа. 14 красавіка Сувораў падышоў да ракі Ада, дзе 15-17 красавіка адбылася бітва, у якой французы (камандуючы — генерал Мора) былі разбіты, страціўшы 2,5 тыс. забітымі і параненымі, 5 тысяч палоннымі і 27 гармат (саюзнікі — каля 2 тыс. загінуўшымі). Пасля перамогі Сувораў рушыў да Мілана, куды і ўступіў без бою 18 (29) красавіка.

Бітва пры Трэбіі. Мастак А. Кацэбу

Праз 2 дні, 20 красавіка (1 мая) сувораўскія войскі рушылі да ракі По, каб перашкодзіць злучэнню войскаў адыходзячага Маро і генерала Макдональда, і 26 красавіка (7 мая) стаялі паабапал ракі, уклінаваўшыся паміж імі. 15 (26) мая саюзнікі ўзялі Турын, французскія войскі адступілі на поўдзень, пакінуўшы на поўнач ад ракі По толькі некалькі абложаных крэпасцяў і цытадэляў (Мантуя, Коні і інш.).

Бітва пры Нові. Мастак А. Кацэбу

Французскае камандаванне вырашыла перахапіць ініцыятыву і напасці на Суворава войскамі Макдональда (36 тыс. чалавек) з усходу і Маро (14 тыс. чалавек) з раёна Генуі. Паставіўшы ў Алесандрыі заслон супраць Маро, Сувораў 4 (15) чэрвеня рушыў насустрач арміі Макдональда. Дзве арміі сустрэліся на рацэ Трэбія, дзе 6—8 (17—19) чэрвеня адбылася бітва, у якой французы былі разбітыя і адступілі да Генуі. Туды ж адышла і армія Маро. У канцы ліпеня аб’яднаныя французскія арміі (камандуючы — генерал Б. Жубер) ізноў пачалі наступленне з Генуі. Іх мэтай была Алесандрыя, дзе былі сканцэнтраваныя асноўныя сілы саюзных войскаў. Тым часам 17 (28) ліпеня была ўзятая крэпасць Мантуя, што дазволіла ўзмацніць саюзную групоўку войскамі, якія вызваліліся.

Саюзная і французская арміі сустрэліся 4 (15) жніўня каля горада Нові, дзе адбылася бітва, у якой Сувораў атрымаў перамогу. Астаткі французскіх войскаў зноў адступілі да Генуі. Сувораў прапанаваў дабіць французаў пад Генуяй, а затым пайсці на Марсель, адрэзаўшы Францыю ад Міжземнага мора. Аднак, асцерагаючыся рэзкага ўзмацнення ўплыву Расіі ў рэгіёне, выкліканага вайсковымі поспехамі Суворава і Ушакова, аўстрыйцы не прынялі сувораўскі план і 16 (27) жніўня накіравалі Суворава ў Швейцарыю на злучэнне з корпусам Рымскага-Корсакава з мэтай далейшага наступлення адтуль на французаў. Пачаўся Швейцарскі паход.

Зноскі

  1. а б Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.) С. 305.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!