Карставыя пячоры ўтвараюць комплекс, які таксама мае назву «Дагістарычнае месца Леанг-Ліянг» — гэтая назва паходзіць з макасарскай мовы[2]. Пячоры маюць назвы: Петае, Джэйн, Сарыпа, Джары, Караса і гэтак далей, іх сцены складены з вапняку. Яны знаходзяцца ў 12 кіламетрах ад горада Марош і ў 30 кіламетрах ад горада Макасар — адміністрацыйнага цэнтра правінцыі[3]. Уваход у пячоры знаходзіцца ў 30 метрах над рысавым полем, туды можна падняцца па лесвіцы[4][5].
Па даных даследавання 2014 года, трафарэтнай выяве рукі ў пячоры Леанг Тэмпусенг не менш за 39 900 гадоў. Выяве свінні-бабірусы з гэтай пячоры — 35 400 гадоў. У 2017 годзе ў пячоры Леанг Тэдонгнге была адкрыта выява цэлебескай свінні, узрост якой, згодна з апублікаванай ў студзені 2021 года датыроўкай, складае не менш за 45 500 гадоў, што робіць яе самым старажытным узорам выяўленчага мастацтва, вядомым навуцы на момант публікацыі даследавання[1]. Для вызначэння ўзроста малюнкаў выкарыстоўваўся уран-торыевы метад датавання[6].
Гісторыя
Мясцовае насельніцтва здаўна ведала аб гэтых пячорах і выкарыстоўвала іх для сваіх патрэб. Галандскія археолагі пачалі даследаваць сумежныя пячоры яшчэ ў 1950-х гадах, але пячора Петакарэ была ўпершыню даследавана брытанскім арехеолагам Янам Гловерам у 1973 годзе[2][7].
У кастрычніку 2014 года ўрад Інданезіі паабяцаў «узмацніць» абарону старажытных наскальных малюнкаў і аб’явіў аб планах уключыць усе пячоры Сулавесі ў афіцыйны спіс «культурнай спадчыны» краіны, а таксама падаць заяўку на уключэнне ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыныЮНЕСКА[8].
Maxime Aubert, Rustan Lebe, Adhi Agus Oktaviana, Muhammad Tang, Basran Burhan, Hamrullah, Andi Jusdi, Abdullah, Budianto Hakim, Jian-xin Zhao, I. Made Geria, Priyatno Hadi Sulistyarto, Ratno Sardi & Adam Brumm (2019): Earliest hunting scene in prehistoric art. Nature, 576: 442—445.
Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!