Каралеўскі аркестр Кансертгебау (нідэрл.: Koninklijk Concertgebouworkest) — вядучы сімфанічны аркестрНідэрландаў, заснаваны ў 1888 г. Назва аркестра паходзіць ад назвы канцэртнай залы Кансертгебау, у якой аркестр дае свае хатнія канцэрты (а назва канцэртнай залы, у сваю чаргу, перакладаецца проста як «канцэртная зала»). Званне Каралеўскага было прысвоена аркестру ў адзначэнне яго стагоддзя каралевай Беатрыкс у 1988 г.
Сусветную рэпутацыю аркестру прынесла паўвекавое кіраванне нідэрландскага дырыжора Вілема Менгельберга, які зрабіў стаўку на музыку сваіх сучаснікаў, кампазітараў першай паловы XX стагоддзя, — Рыхарда Штрауса, Сяргея Пракоф’ева, Ігара Стравінскага і інш.