Капаеўка, Капаюўка — рака ў Брэсцкім раёне Беларусі і Валынскай вобласці Украіны, правы прыток ракі Заходні Буг (басейн Віслы).
Даўжыня ракі 39 км, з іх 19,5 км у Беларусі[1]. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Плошча вадазбору 264 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,9 м³/с.
Пачынаецца з возера Лукі (на тэрыторыі Украіны), вусце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Ляплёўка. Даўжыня ў межах Беларусі 19,5 км[1]. Рэчышча на тэрыторыі Украіны цалкам каналізаванае, у Брэсцкім раёне 2 каналізаваныя дзялянкі: 13 км ад мяжы з Украінай да вёскі Рудня і 2 км уніз па плыні ад моста на дарозе Дамачава — Ляплёўка. У сярэдняй і нізкай плыні шырыня рэчышча ў межань 1—3 м. Берагі вельмі нізкія, зліваюцца з абалонай, у сярэдняй і нізкай плыні больш абрывістыя, вышынёй да 0,5 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшыя вышыні над межанным узроўнем 1,5 м.
Зноскі
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі