Канадскі музей авіяцыі і космасу, англ.: Canada Aviation and Space Museum, фр.: Musée de l'aviation et de l'Espace du Canada — музей у г. Атава. Размешчаны на тэрыторыі навучальнага аэрапорта Рокліф на ўсход ад фешэнебельнага раёна Рокліф-парк[2].
Музей быў створаны ў 1964 г. на базе ВПС Канады Рокліф пад назвай «Нацыянальная калекцыя паветраплавання» (National Aeronautical Collection). У яго аснову былі пакладзены 3 зборы, якія існавалі да таго часу: Нацыянальны музей авіяцыі на базе ВПС Аплендс, прысвечаны ранняй гісторыі паветраплавання; калекцыя Канадскага ваеннага музея, дзе былі прадстаўлены ваенныя самалёты, у тым ліку трафейныя; і Музей Каралеўскіх канадскіх ВПС, які ўключаў сучасныя ўзоры.
З мая 2010 г. музей атрымаў сваю сучасную назву[3].
Музей часта арганізуе авіяшоу ў супрацоўніцтве з музеем Вінтажныя крылы Канады, размешчаным за ракой, у г. Гаціно.