Калі́нкавіцкія ельнікі[1], раней Гарбаві́цкія ельнікі[2] — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці.
Размешчаны за 5 км на ўсход ад в. Гарбавічы і за 500 метраў на паўночны захад ад в. Якімавічы, на тэрыторыі Гарбавіцкага і Клінскага лясніцтваў Калінкавіцкага лясгаса[1]. Унікальныя астраўныя (6 участкаў) месцы росту елкі еўрапейскай за межамі арэала. Ельнікі чарнічна-зеленамошна-кіслічныя, пераважае у ix карпацкая раса елкі, якая вызначаецца хуткім ростам[2]. Плошча ельнікаў у 1981 годзе складала 270,4 га[2], у наш час — 171,5 га[1], узрост дрэў 60—110 гадоў, вышыня 20—40 м, дыяметр 0,3—0,45 м (1983)[2].
Ахоўны статус нададзены 15 верасня 1967 года[1].
Зноскі
Літаратура