Утвораны 25 лютага 1964 года як Барысаўшчынскі сельсавет у складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Барысаўшчына. З 30 ліпеня 1966 года ў Глускім раёне. 15 студзеня 1971 года ў склад новаўтворанага Кіраўскага сельсавета перададзены вёскі Бервы, Вільча, Карпавічы і пасёлак Кіраўскае[1]. 6 красавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Калацічы, сельсавет перайменаваны ў Калаціцкі сельсавет[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (11 населеных пунктаў) — 1160 чалавек[5], з іх 96,6 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 848 чалавек[7].
На землях сельсавета знаходзіцца экс/база «Глуск».
Зноскі
↑Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 7 (1309).
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.