Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Кабат

Кабат

Кабат[1], кабацік (польск.: kabat, венг.: kabat — ад персідскага käba — кафтан, камзол) — верхняе мужчынскае і жаночае адзенне. Шылі з цёмнага валенага сукна або футра. У ВКЛ вядомы з XVI стагоддзя. Кароткі кабат кроілі з адразной або суцэльнай баскай, з рукавамі або без іх. Аздаблялі нашыўкамі тасьмы, шнура, аблямоўкай розных тканінаў. Вылучаліся цёмна-карычневыя і чорныя кабаты дамачаўскага строю, аздобленыя цёмна-сінім маляўніча выкладзеным шнурам, дэкаратыўным штапам, з баскай, у выглядзе клінкоў ці спаднічкі;

Часам кабатам звалася састаўная частка народнага касцюма беларускіх жанчынаў — апратка ў выглядзе безрукаўкі. Тое самае, што гарсэт.

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.

Літаратура

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya