Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Зіткала-Ша

Зіткала-Ша ў 1898 г.

Зіткала-Ша (дакота: Zitkala-Ša, г.зн. Чырвоная Птушка) (22 лютага 1876–26 студзеня 1938), таксама вядомая пад атрыманым ад місіянераў іменем Гертруда Сіманс Бонін (Gertrude Simmons Bonnin) – пісьменніца, палітычная актывістка, збіральніца фальклору і музыкантка з народа індзейцаў сіў, з племені я́нктан-дакота, заснавальніца Нацыянальнага Кангрэса Амерыканскіх Індзейцаў. Яе англамоўныя кнігі, у прыватнасці «Старыя індзейскія паданні», працягваюць перавыдавацца і чытацца.

Нарадзілася ў Янктанскай рэзервацыі. Яе бацька, еўрапеец з паходжання, хутка пакінуў сям'ю, і дзяўчынку вырасціла маці, Элен Сіманс (Татэ Іёхіўін). У восем год Зіткала-Ша трапіла ў місіянерскую школу, дзе правучылася тры гады. Пазней паступіла ў інстытут ручной працы, які скончыла ў 1895.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya