У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бабій.
Зіновій Іосіфавіч Бабій |
---|
укр.: Зено́вій Бабі́й |
Дата нараджэння |
27 студзеня 1935(1935-01-27) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
28 ліпеня 1984(1984-07-28) (49 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Краіна |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Музычная дзейнасць |
Прафесіі |
оперны спявак |
Пеўчы голас |
тэнар |
Інструменты |
вакал |
Узнагароды |
|
Зіновій Іосіфавіч Бабій (27 студзеня 1935, Падсадкі, Львоўскі павет, Львоўскае ваяводства, Польшча — 27 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар), акцёр. Народны артыст БССР (1964)[1], пры жыцці яго называлі «Беларускі Арфей» або «Наш Каруза»[2].
Біяграфія
Нарадзіўся 27 студзеня 1935 года ў в. Підсадкы Львоўскага павета Львоўскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Вучыўся ў Кіеўскай(1957—1959)[1] і Беларускай кансерваторыях, працаваў у ансамбле песні і танца Прыкарпацкай ваеннай акругі, оперных тэатрах Кіева і Львова[1]. У 1963—1977 гадах — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі[1].
Памёр 27 ліпеня 1984 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць
Характару голасу і артыстычнай індывідуальнасці спевака ў найбольшай ступені адпавядалі партыі драматычнага плана[1].
Талент і майстэрскае валоданне голасам дазволілі артысту ствараць непаўторныя вобразы на сцэне. У класічных операх гэта — Фаўст («Фаўст (руск.) (бел.» Ш. Гуно), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), Каварадосі і Рудольф («Тоска (руск.) (бел.» і «Багема (руск.) (бел.» Д. Пучыні), Каніо («Паяцы (руск.) (бел.» Р. Леанкавала), Турыду («Сельскі гонар (руск.) (бел.» П. Масканьі); у творах рускіх кампазітараў — Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Арэст («Арэстэя (руск.) (бел.» С. Танеева); у операх нацыянальнага рэпертуару — Сяргей («Алеся» Я. Цікоцкага)[1].
У операх Д. Вердзі шэдэўрамі вакальнага мастацтва ў выкананні З. Бабія сталі партыі Манрыка («Трубадур»), Радамеса («Аіда»), Герцага («Рыгалета») і, адна з лепшых, партыя Атэла («Атэла (руск.) (бел.»)[1].
Апроч гэтага, артыст меў вялікі канцэртны рэпертуар[1], які ўключаў 18 сольных праграм з твораў розных эпох і стыляў.
Гастраляваў у Балгарыі, Венгрыі, ГДР, Польшчы, Францыі, Канадзе[1].
Памяць
23 студзеня 2010 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся спектакль «Трубадур» Дж. Вердзі, прысвечаны 75-годдзю З. Бабія.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Бабий Зиновий Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 35. — 737 с.
- ↑ Адкрытае сэрца Зіновія Бабія
Літаратура
- Масляк Н. М. Бабій Зиновій Йосипович // Енциклопедія сучасної України. — Т. 2. — К., 2003. — С. 29.
- Мистецтво України: Біографічний довідник / За редакцією А. В. Кудрицького. — К., 1997. — С. 32.
Спасылкі