Артур Антуніс Каімбра[3] (парт.-браз. Arthur Antunes Coimbra; нар. 3 сакавіка 1953, Рыа-дэ-Жанэйра), больш вядомы як Зіку[4] або Зіка (парт.: Zico) — бразільскі футбаліст, чыноўнік, трэнер. Зіка лічыцца адным з найвялікшых футбалістаў у гісторыі, вядомы сваім дрыблінгам і выкананнем стандартных становішчаў. Выступаў за «Фламенгу», «Удзінезэ» і японскі клуб «Касіма Антлерс». З сакавіка 1990 года па красавік 1991 займаў пасаду міністра спорту Бразіліі. Гуляў у пляжны футбол. Быў трэнерам зборнай Японіі, «Фенербахчэ» і маскоўскага ЦСКА.
27 снежня 2009 на стадыёне «Маракай» у Рыа-дэ-Жанэйра адкрыты помнік Зіку, які стаў легендай мясцовага футбольнага клуба «Фламенгу», а таксама найлепшым бамбардзірам з 333 галамі.