Дэпрэ́сія (лац.: depressio прыгнечанасць) — негатыўны настрой чаловека, самота, прыгнечанасць.
З'яўляецца парушэннем афекта. Пры доўгім часе гэтага стану (звыш чатырох-шасці мес.) дэпрэсія разглядаецца як псіхічнае захвораванне. Дэпрэсія добра паддаецца лекаванню, больш чым у 80 % выпадкаў надыходзіць поўнае выздараўленне, тым не менш, у цяперашні час менавіта дэпрэсія — найбольш распаўсюджанае псіхічнае разладжанне. Як правіла, чалавек, які пакутуе на дэпрэсію, пачынае злоўжываць алкаголем (альбо іншымі рэчывамі, якія ўплываюць на ЦНС), сыходзіць «з галавой» у працу. Некалькі навуковых даследаванняў знайшлі статыстычную карэляцыю паміж дэпрэсіяй і некаторымі сельскагаспадарчымі пэстыцыдамі.[3][4]
Праявы
Хвароба выяўляецца праз сталы сум, раздражненне і прыгнечанасць, зніжэнне цікавасці і задавальнення ад спраў, пасіўнасць і стомленасць пры адсутнасці дзейнасці, хістанні апетыту і вагі, парушэнне (англ.) (бел. сну, немагчымасць засяродзіцца, няздольнасць прымаць рашэнні, пачуццё безнадзейнасці і віны (англ.) (бел., нізкую самаацэнку, думкі пра смерць і самагубства[5].
Пераадоленне
Чыннікамі пераадолення прыгнечанасці прынамсі ўзімку ёсць:
- дзённае святло: штодзённыя шпацыры, размяшчэнне ў памяшканні ля вакна, яркае асвятленне 2,5-10 тыс. люкс лямпай поўнага спектру цягам 30 хвілінаў;
- рухавасць: штодзённая зарадка на свежым паветры;
- ежа: рознакаляровая гародніна і садавіна, тлустая рыба, валоскія арэхі, каляндра, бананы, яйкі, авакада, індычка;
- утульнасць: сустрэчы з сябрамі і сваякамі, забавы, падарожжы, знаёмствы, утульныя адценні і пахі[6].
Гл. таксама
Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 298: attempt to index field 'datavalue' (a nil value).