У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Льюіс.
Дэвід Льюіс (23 кастрычніка 1909, г. Свіслач — 23 мая 1981, г. Атава, Канада) — адвакат і сацыял-дэмакратычны палітык
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і Майсея і Розы (народжанай Лазаровіч) Лош. Бацька ўзначальваў мясцовае аддзяленне Бунда.
Прозвішча Лош была англіфікавана пасля таго як сям’я пераехала ў Канаду.
Быў федэральным сакратаром партыі Федэрацыя аб’яднанай садружнасці з 1936 па 1950 год, а затым яе старшыня з 1958 па 1961 год. Удзельнічаў у стварэнні Новай дэмакратычнай партыі ў 1961 годзе. Дэпутат НДП ад акругі Поўдзень Ёрка ў Палаце абшчын Канады з 1962 па 1963 год і з 1965 па 1974 год. Парламенцкі лідэр федэральнай НДП з 1968 па 1971 год, а затым яе кіраўнік з 1971 па 1975 год.
Памёр 23 мая 1981 года ў Атаве[5].
Зноскі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|