Джэніфер Гарнер прыцягнула ўвагу, дзякуючы выкананню ролі афіцэра ЦРУСідней Брыстаў у тэлесерыяле канала ABC «Шпіёнка», які выходзіў у эфір з 2001 па 2006 гады[3]. За сваю працу над серыялам яна здабыла «Залаты Глобус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле і прэміі Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую жаночую ролю драматычным тэлесерыяле. Дадатковую ўхвалу атрымала за выступ у рамантычнай камедыі «З 13 у 30» (2004). У гэтыя ж часы актрыса падпісалася на выкананне ролі персанажа кінасусвета Marvel Электра. Гэтыя супергеройскія фільмы ўлачалі «Дэрдэвіл»[4] (2003) і «Электра» (2005). Тым не менш, Гарнер не закінула выкананні роляў у камедыйных фільмаў, якія мелі камерцыйны поспех. Гэтак актрыса з'явілася ў драматычным фільме «Джуна» і рамантычных камедыях «Прывіды колішніх сябровак» (2009) і «Дзень святога Валянціна» (2010).