Джозеф Фрэнк «Джо» Пешы (англ.: Joseph Frank "Joe" Pesci; нар.9 лютага1943, Ньюарк, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр, комік і спявак. Найбольшую вядомасць атрымаў дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву з Марцінам Скарсэзэ ў фільмах «Шалёны бык» (1980), «Слаўныя хлопцы» (1990), «Казіно» (1995) і «Ірландзец» (2019).
Роля Томі Дэвіта ў «Слаўных хлопцах» прынесла Пешы прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы акцёр другога плана»; за ролю ў «Шалёным быку» быў адзначаны прэміяй BAFTA як найлепшы навічок.
Сярод іншых яркіх работ акцёра — калядныя камедыі «Адзін дома» і «Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку», крымінальная драма «Аднойчы ў Амерыцы», аскараносная кінакамедыя «Мой стрыечны брат Віні» і серыя фільмаў «Смяротная зброя». Пешы таксама з’яўляецца правобразам персанажа Полі з кампутарнай гульні Mafia: The City of Lost Heaven, якая атрымала шырокую папулярнасць і «культавы» статус.
Зноскі
↑Joe Pesci // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.