Бары Фіцджэральд (англ.: Barry Fitzgerald, народжаны Уільям Джозэф Шылдсангл.: William Joseph Shields; нар. 10 сакавіка 1888 — 14 студзеня 1961) — ірландскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, уладальнік прэміі «Оскар» і «Залаты глобус» за ролю айца Фіцгібона ў фільме «Ісці сваім шляхам» (1944). Ён увекавечаны двума зоркамі на Галівудскай алеі славы.
Біяграфія
Бары Фіцджэральд нарадзіўся ў горадзе Дублін, Ірландыя, у сям’і Фані Сафіі (у дзявоцтве Унгерленд) і Адольфуса Шылдса. Яго бацька быў ірландзец, а маці — немка[3][4]. Ён быў старэйшым братам ірландскага акцёра Артура Шылдса.
Бары Фіцджэральд ніколі не быў жанаты і не меў дзяцей. Памёр ў 1961 годзе ва ўзросце 72 гадоў.