Джордж Оруэл

Джордж Оруэл
George Orwell
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Eric Arthur Blair
Псеўданімы George Orwell[1][2]
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1903(1903-06-25)[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1950(1950-01-21)[3][4][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Richard Walmesley Blair[d][6]
Маці Ida Mabel Limouzin[d][6]
Жонка Элен О’Шаўгнэсі[d] і Соня Оруэл[d]
Дзеці Richard Blair[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, публіцыст
Гады творчасці 1935—1950
Жанр антыутапічная літаратура[d]
Мова твораў англійская[1]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі «Х'юга»
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Джордж Оруэл, сапр. Эрык Артур Блэр (25 чэрвеня 1903, в. Маціхары паблізу мяжы з Непалам, Індыя, Брытанская імперыя — 21 студзеня 1950) — англійскі пісьменнік і публіцыст. Найбольш вядомы як аўтар антыўтапічнага рамана «1984» і аповесці «Ферма».

Жыццяпіс

Бацька, Рычард Блэр, служыў у адным з дэпартаментаў брытанскай індыйскай адміністрацыі. Маці была дачкой французскага гандляра. За шмат гадоў службы, да выхаду на пенсію ў 1912 г., Рычард Блэр не нажыў дастатку, 8-гадовага Эрыка з цяжкасцю ўладкавалі ў прыватную падрыхтоўчую школу ў графстве Сусэкс. Паказаўшы здольнасць да вучобы, праз колькі часу хлопчык на конкурснай аснове атрымаў стыпендыю для навучання ў Ітане, самай прывілеяванай прыватнай школе Вялікабрытаніі, якая давала дарогу ў Оксфард ці Кембрыдж. Пазней у нарысе «Чаму я пішу» Оруэл успамінаў, што ўжо ў 5—6 гадоў ён цвёрда ведаў, што будзе пісьменнікам, а ў Ітане вызначылася кола яго літаратурных прыхільнасцей — Свіфт, Стэрн, Джэк Лондан. Магчыма, што менавіта дух прыгод і авантурызму ў творах гэтых пісьменнікаў паўплываў на рашэнне Э. Блэра збочыць са звыклага шляху выпускніка Ітана і паступіць на службу ў імперскую паліцыю, спачатку ў Індыі, а тады ў Бірме. У 1927 г., расчараваўшыся ў ідэалах і сістэме, якой ён служыў, Э. Блэр пайшоў у адстаўку і пасяліўся ў Партабела Роўд, квартале лонданскай галоты, пасля пераязджае ў Парыж — цэнтр еўрапейскай багемы. Аднак Э. Блэр жыў зусім не багемна, у рабочым квартале, зарабляў мыццём посуду, збіраючы досвед і ўражанні, якія пазней Дж. Оруэл пераплавіць у раманы і шматлікія эсэ.

Сацыялістычныя сімпатыі пісьменніка прывялі яго ў рады іспанскіх рэспубліканцаў, калі там пачалася Грамадзянская вайна. Дж. Оруэл адпраўляецца ў Іспанію ў канцы 1936 г. як карэспандэнт Бі-бі-сі і лонданскай газеты «Абсэрвэр». Дж. Оруэл быў уражаны атмасферай роўнасці і баявога брацтва, якую ён адчуў па прыбыцці ў Барселону. Сацыялізм уяўляўся рэальнасцю, і, прайшоўшы пачатковую вайсковую падрыхтоўку, пісьменнік адпраўляецца на фронт, дзе дастае сур'ёзную рану горла. Оруэл апісаў тыя дні ў дакументальнай кнізе Homage to Catalonia (1938), дзе апеў сяброў па зброі, дух брацтва, дзе не было «сляпога падпарадкавання», дзе існавала «амаль поўная роўнасць афіцэраў і салдатаў». Знаходзячыся пасля ранення ў шпіталі, Оруэл напіша сябру: «Я быў сведкам дзіўных рэчаў і, нарэшце, сапраўды паверыў у Сацыялізм, — чаго не было раней».

Газета La Batalla, орган іспанскай Аб'яднанай марксісцкай працоўнай партыі, у радах якой ваяваў Дж. Оруэл, яшчэ ў 1936 г. асудзіла палітычныя судовыя працэсы ў Маскве і сталінскую расправу над старымі бальшавікамі. Зрэшты, яшчэ да ад'езду ў Іспанію Оруэлу было вядома пра масавыя працэсы, якія ён зваў «палітычнымі забойствамі», але ў адрозненне ад большасці англійскіх левых лічыў, што гэтыя падзеі ў Расіі з'яўляюцца не «наступам капіталізму», а «агідным скрыўленнем Сацыялізму».

Оруэл горача адстойваў першапачатковыя «маральныя паняцці сацыялізму» — «свабода, роўнасць, брацтва і справядлівасць», працэс дэфармацыі якіх ён адлюстраваў у сатырычнай алегорыі «Двор для жывёлы» (або «Ферма»). Дзеянні некаторых рэспубліканцаў у Іспаніі і жорсткая практыка сталінскіх рэпрэсій пахіснулі яго веру ў ідэалы сацыялізму. Оруэл зразумеў утапічнасць пабудовы бяскласавага грамадства і нізасць чалавечай прыроды, якой уласцівы жорсткасць, канфліктнасць, імкненне панаваць над людзьмі. Трывогі і сумневы пісьменніка адбіліся ў яго найболей вядомых і часта цытаваных аповесці «Двор для жывёлы» («Ферма») і рамане «1984».

Хоць у творах Оруэла прагледжваецца сатыра на таталітарны лад, самога пісьменніка ўлады працяглы час падазравалі ў шчыльных сувязях з камуністамі. Як высветліла рассакрэчанае ў 2007 годзе дасье на пісьменніка, брытанскія спецслужбы з 1929 года і амаль до самай яго смерці ў 1950 годзе сачылі за ім, прычым меркаванне пра пісьменніка ў прадстаўнікоў розных спецслужбаў не супадала. Напрыклад, у адной з нататак дасье, датаванай 20 студзеня 1942 года, агент Скотлэнд-Ярда сержант Юінг (англ.: Sgt Ewing) апісвае Оруэла наступным чынам:

У гэтага чалавека шырокія камуністычные перакананні, і некаторыя з яго індыйскіх сяброў кажуць, што часта бачылі яго на сходах камуністаў. Ён багемна адзяецца як на рабоце, так і ў вольны час.

Згодна з дакументам, пісьменнік сапраўды браў удзел у такіх сходах, і ў характарыстыцы ён праходзіў як чалавек, што «сімпатызуе камуністам»[8][9]. Аднак, афіцэр MI5 Огілві (англ.: Ogilvie) азнаёміўшыся з паведамленнем сяржанта Юінга, з пэўнай іроніяй адзначаў[10]:

Я прыйшоў да высновы, што спадар сяржант быў вельмі разгублены, як яму апісаць гэты вельмі асобны выпадак, адсюль выраз «шырокія камуністычныя перакананні». Гэта супадае з выявай Блэр@Оруэл [sic], што маецца ў нас. З яго нядаўніх лістоў вынікае, што ні яго лінія не супадае з лініяй кампартыі, ні партыя з ім.

У 1949 годзе Оруэл падрыхтаваў і перадаў у Дэпартамэнт інфармацыйных даследванняў МЗЗ Вялікабрытаніі спіс 38 брытанцаў, якіх ён лічыў «прыхільнікамі» камунізму[11]. У нататніку, які Оруэл вёў на працягу некалькіх год, налічвалася 135 англамоўных дзеячаў культуры, палітыкі і навукі, у тым ліку Бэрнард Шоу, Джон Стэйнбек, Джон Бойнтан Прыстлі, Чарлз Чаплін і іншыя. Пра гэта стала вядома ў 1998 годзе.

Творчасць

Друкаваўся з 1914 года.

Першая кніга Дж. Оруэла «Дні ў Бірме» (Burmese Days, 1934) апавядае пра гады, праведзеных на службе ў калоніях Брытанскай імперыі. Затым быў раман «Дачка святара» (A Clergyman’s Daughter, 1935). Жыццёвыя ўражанні ў аснове рэалістычных, сацыяльна-крытычных раманаў «Няхай Аспідыстра ляціць» (1936), «Дарога да прыстані ва Уігане» (1937), «За глытком свежага паветра» (1939), дакументальных нататак «Валацужнае жыццё ў Парыжы і Лондане» (1933), «3 Каталоніяй у сэрцы» (1938).

Дж. Оруэл заўсёды быў палітычна ангажаваным пісьменнікам, падзяляў рамантызм «чырвоных 30-х», быў заклапочаны нялюдскімі ўмовамі працы англійскіх шахцёраў, падкрэсліваў класавую няроўнасць у англійскім грамадстве. Таксама ён з недаверам і іроніяй ставіўся да ідэі англійскага сацыялізму і «пралетарскай салідарнасці», паколькі сацыялістычныя погляды былі папулярныя хутчэй у асяроддзі інтэлектуалаў і тых, хто належаў да сярэдняга класа, далёка не самаму бяздольнаму. Дж. Оруэл сур’ёзна сумняваўся ў іх шчырасці і рэвалюцыйнасці.

Сусветную вядомасць прынеслі творы ў жанры антыўтопіі — аповесць «Ферма» (1945) і раман «1984» (1949), у якіх у традыцыях Дж. Свіфта створаны бязлітасна-праўдзівы мастацкі вобраз таталітарнай дзяржавы.

Аўтар зборнікаў эсэ і публіцыстыкі па самых разнастайных пытаннях — палітыцы, мастацтве, літаратуры.

Беларускія пераклады

На беларускую «Ферму» і «1984» (абодва 1992) пераклаў С. Шупа.

  • Ферма: аповесць ; 1984: раман / Джордж Оруэл. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 409, [2] c. — (Бібліятэка замежнай прозы)
  • Ферма [Гуказапіс]: [аповесць] ; 1984: раман: аўдыёкніга / Джордж Оруэл. - Мінск : БелТонМедыа, [2008]. - 1 гук. дыск (19 гадзін)
  • 1984: [раман] / Джордж Оруэл. - Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. - 334, [2] с.
  • 1984: раман / Джордж Оруэл. - Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. - 334, [2] с.
  • Ліст пра ўзмацненне таталітарызму
  • На дне ў Парыжы і Лондане (урывак)

Зноскі

  1. а б (unspecified title) — 2013. — ISBN 978-80-971429-4-0
  2. Student companion to George Orwell // https://archive.org/details/studentcompanion00brun/page/n9/mode/2up
  3. а б http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/orwell_george.shtml
  4. а б George Orwell // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118590359 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  6. а б Kindred Britain
  7. а б в г Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  8. Big Brother: How MI5 kept watch on Orwell The Independent (англ.)
  9. "Джордж Оруэлл более 20 лет был «под колпаком» у MI-5 как агент коммунистов". NEWSru.com. 2007-09-04. Праверана 2013-05-06.
  10. Bates, Stephen (2007-09-04). "Odd clothes and unorthodox views - why MI5 spied on Orwell for a decade"(англ.). The Guardian. Праверана 2013-05-06.
  11. Timothy Garton Ash.. Orwell’s List (англ.)(недаступная спасылка). The New York Review of Books (25 верасня 2003). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2013. Праверана 6 мая 2013.

Літаратура

Read other articles:

Penembakan Breonna TaylorLetak Louisville, Kentucky, warna merah pada Jefferson, Kentucky mewakili populasi unjuk rasa Louisville. Juga ditampilkan lokasinya di dalam Kentucky.Tanggal13 Maret 2020; 3 tahun lalu (2020-03-13)Waktuc. 12:40 a.m. (EDT; UTC−4)[1]LokasiLouisville, Kentucky, U.S.JenisPenembakanPenggerebekan oleh polisiPeserta/Pihak terlibatJonathan MattinglyBrett HankisonMyles CosgroveTewas1[a]Cedera1[b]Penangkapan2[c]TerdakwaBrett HankisonTuntu...

 

اضطرابات الكهرل معلومات عامة الاختصاص طب الكلى  من أنواع اضطراب استقلابي  تعديل مصدري - تعديل   اضطراب الكهرل (بالإنجليزية: Electrolyte imbalance)‏ أو اضطراب كهرل الماء هو اختلال في تركيز الكهرل في الجسم. تلعب الكهارل دورًا حيويًا في المحافظة على استتباب الجسم. تساهم في تنظيم ا

 

Windows Defender Windows Defender у Windows 7Розробник MicrosoftРодина ОС Windows 2000, Windows XP, Windows Server 2003, Windows Vista, Windows 7Останній випуск 6.1.7600.16385 / 22 липня 2009; 14 років тому (2009-07-22)Ліцензія Microsoft EULA. Домашня сторінка Windows Defender (Захисник Windows), раніше відомий як Microsoft Antispyware — програмний продукт ко...

Gideon EmeryEmery di tahun 2017PendidikanWinbury Prep School, Pridwin Preparatory School, Reading Blue Coat School, St John's CollegePekerjaan Aktor penyanyi pengisi suara Tahun aktif1994–sekarangSuami/istriAutumn Withers ​(m. 2014)​Anak1Situs webdemoreel.com/gideon-emery/ Gideon Emery adalah aktor dan penyanyi Inggris. Dia terkenal karena perannya sebagai Deucalion di Teen Wolf dan untuk mengisi suara dalam serial televisi, film dan video game yang terkena...

 

Jérémy Doku Doku bersama Anderlecht pada 2019Informasi pribadiNama lengkap Jérémy Baffour Doku[1]Tanggal lahir 27 Mei 2002 (umur 21)[2][3]Tempat lahir Antwerpen, BelgiaTinggi 173 cm (5 ft 8 in)[2]Posisi bermain Sayap kananInformasi klubKlub saat ini Manchester CityNomor 11Karier junior0000–2007 KVC Olympic Deurne2007–2009 Tubantia Borgerhout2009–2012 Beerschot2012–2018 AnderlechtKarier senior*Tahun Tim Tampil (Gol)2018–2020 And...

 

Former Australian federal electoral division This article does not cite any sources. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Division of Watson 1934–1969 – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (December 2009) (Learn how and when to remove this template message) WatsonAustralian House of Representatives DivisionCreated1934Abolished1969NamesakeC...

Опанащенко Михайло Володимирович Народився 12 грудня 1977(1977-12-12) (45 років)Каховка, Херсонська область, Українська РСР,  СРСРГромадянство  УкраїнаДіяльність політикAlma mater Херсонський державний аграрно-економічний університетПосада народний депутат України[1]Парт...

 

2016 film by Gareth Edwards Rogue One: A Star Wars StoryTheatrical release posterDirected byGareth EdwardsScreenplay by Chris Weitz Tony Gilroy Story by John Knoll Gary Whitta Based onCharactersby George LucasProduced by Kathleen Kennedy Allison Shearmur Simon Emanuel Starring Felicity Jones Diego Luna Ben Mendelsohn Donnie Yen Mads Mikkelsen Alan Tudyk Jiang Wen Forest Whitaker CinematographyGreig FraserEdited by John Gilroy Jabez Olssen Colin Goudie Music byMichael GiacchinoProductioncompan...

 

Former American esports organization This article may contain excessive or inappropriate references to self-published sources. Please help improve it by removing references to unreliable sources where they are used inappropriately. (April 2019) (Learn how and when to remove this template message) Team CoastDivisionsLeague of LegendsDota 2SmiteHearthstoneFoundedJanuary 4, 2013 (2013-01-04)FoldedOctober 14, 2016 (2016-10-14)Team historyGood Game University (2013)Te...

2022 film score by Justin HurwitzBabylon (Music from the Motion Picture)Film score by Justin HurwitzReleasedDecember 9, 2022 (2022-12-09)Recorded2019–2022StudioCapitol Studios, United Recording, Sony, FerberGenreJazzcontemporary classicalLength1:37:15LabelInterscopeProducerJustin HurwitzJustin Hurwitz chronology First Man(2018) Babylon(2022) Singles from Babylon (Music from the Motion Picture) Call Me MannyReleased: November 11, 2022 Voodoo MamaReleased: November 11, ...

 

Christen Press Press with the USWNT in March 2019Informasi pribadiNama lengkap Christen Annemarie Press[1]Tanggal lahir 29 Desember 1988 (umur 34)Tempat lahir Los Angeles, California, USTinggi 5 ft 7 in (1,70 m)Posisi bermain ForwardInformasi klubKlub saat ini Utah Royals FCNomor 23Karier junior Slammers FC2003–2007 Chadwick DolphinsKarier senior*Tahun Tim Tampil (Gol)2009–2010 Pali Blues 10 (4)2011 magicJack 19 (8)2012 Kopparbergs/Göteborg FC 21 (17)2013–20...

 

Rona Nishliu (2011) Rona Sheref Nishliu[1] (* 25. August 1986 in Kosovska Mitrovica, SFR Jugoslawien, heute Kosovo) ist eine albanische und kosovarische Sängerin und Radiomoderatorin. Rona Nishliu vertrat Albanien beim Eurovision Song Contest 2012 und wurde dort Fünfte, nachdem sie im Dezember 2011 das 50. Festivali i Këngës gewonnen hatte. Sie ist die erste Kosovarin, die für Albanien am Eurovision Song Contest auftrat.[2] Inhaltsverzeichnis 1 Musikalisches Schaffen...

Digital single-lens reflex camera Nikon D800OverviewMakerNikon CorporationTypeDigital single-lens reflexReleased6 February 2012LensLensInterchangeable, Nikon F-mountSensor/mediumSensor35.9 × 24 mm Full Frame FX format CMOS, 4.88 μm pixel sizeMaximum resolution7,360 × 4,912 (36.3 effective megapixels)Film speed100–6400, extended mode to 50–12800, HI2 mode 25600Recording mediumCompactFlash (Type I, UDMA compliant) and Secure Digital (UHS-I compliant; SDHC, SDXC compatible and w...

 

Library in Karachi, Pakistan Denso Hallڈینسو ہالMax Denso Hall and LibraryShow map of SindhShow map of PakistanEtymologyMax DensoGeneral informationTypelibraryArchitectural styleVenetian gothic revivalLocationMuhammad Ali Jinnah Road, KarachiTown or cityKarachiCountryPakistanCompleted1886Opened1886Design and constructionArchitect(s)James Strachan Denso Hall (Urdu: ڈینسو ہال), officially The Max Denso Hall and Library, is a library located in Karachi, Pakistan. It was built in ...

 

Batman storyline ContagionCover of Batman: Contagion  (1996), trade paperback collected edition, art by Rodolfo DamaggioPublisherDC ComicsPublication dateMarch – April 1996Genre Superhero Crossover Title(s) Azrael #15-16 Batman #529-532 The Batman Chronicles #4 Batman: Shadow of the Bat #48-49 Catwoman (vol. 2) #31-32 Detective Comics #695-696 Robin (vol. 2) #27-28 Main character(s)BatmanRobinCatwomanAzraelBatman: ContagionISBN 1-56389-293-6 Contagion is the name of a story a...

Filipino basketball player In this Philippine name, the middle name or maternal family name is de Guzman and the surname or paternal family name is Galanza. Bong GalanzaGalanza in 2015No. 77 – NLEX Road WarriorsPositionShooting guard / small forwardLeaguePBAPersonal informationBorn (1992-12-21) December 21, 1992 (age 30)Isabela, PhilippinesNationalityFilipinoListed height6 ft 2 in (1.88 m)Listed weight185 lb (84 kg)Career informationCollegeUniv...

 

The number of partitions of an integer The values p ( 1 ) , … , p ( 8 ) {\displaystyle p(1),\dots ,p(8)} of the partition function (1, 2, 3, 5, 7, 11, 15, and 22) can be determined by counting the Young diagrams for the partitions of the numbers from 1 to 8. In number theory, the partition function p(n) represents the number of possible partitions of a non-negative integer n. For instance, p(4) = 5 because the integer 4 has the five partitions 1 + 1 + 1 + 1, 1 + 1 + 2, 1 + 3, 2 + 2, an...

 

This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Empty World – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (November 2018) (Learn how and when to remove thi...

Xylotrechus Xylotrechus quadripes Klasifikasi ilmiah Kerajaan: Animalia Filum: Arthropoda Kelas: Insecta Ordo: Coleoptera Famili: Cerambycidae Subfamili: Cerambycinae Tribus: Clytini Genus: XylotrechusChevrolat, 1860 Xylotrechus adalah genus kumbang tanduk panjang yang berasal dari famili Cerambycidae. Genus ini juga merupakan bagian dari ordo Coleoptera, kelas Insecta, filum Arthropoda, dan kingdom Animalia. Spesies Sejumlah spesies yang tergolong dalam genus ini termasuk:[1] Xylotre...

 

Para otros usos de este término, véase Rolando (desambiguación). Mancha de Rolando Mancha de Rolando show en vivo Avellaneda septiembre de 2019.Datos generalesOrigen Avellaneda, Buenos Aires, ArgentinaInformación artísticaGénero(s) Rock alternativoRockPeríodo de actividad 1991 - ActualidadArtistas relacionados De bueyesIván NobleLos tipitosNo te va gustarMiembros Manuel Quieto: Guitarra y voz Matías Sobrado: Teclados, coros Facundo Nicolas Piñero: Batería Manuel Acosta: ...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!