Джамна (Джамуна, Ямуна) — рака ў Індыі, правы, самы доўгі прыток ракі Ганг.
Даўжыня 1384 км, плошча басейна 350 тыс. км². Пачынаецца ў гімалайскіх ледавіках. Летнія паводкі ад мусонных дажджоў. Выкарыстоўваецца для арашэння, суднаходства. На рацэ — гарады Дэлі, Агра, Алахабад.
Сярод прытокаў: Чамбал[1].
Зноскі
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 478. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура