Мемарыяльны камень Сцяпану Некрашэвічу быў урачыста адкрыты ў 1993 г. з нагоды 110-х угодкаў з дня нараджэння беларускага мовазнаўца. Карычневы валун знаходзіцца на тэрыторыі былога фальварку, які належаў яго бацькам і дзе нарадзіўся Некрашэвіч. Прымацаваная да каменю мемарыяльная дошка нагадвае пра яго[2].
Вядомыя асобы
Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч (1883—1937) — беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры (цяпер — Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі), акадэмік Акадэміі навук Беларусі.
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
↑Мемарыяльны камень Сцяпану Некрашэвічу // Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі / Пад рэдакцыяй Анны Камінскі. — Лейпцыг: Фонд даследавання камуністычных дыктатур, 2011. — С. 255. — 278 с.