Палесцінскі рэгіён , размешчаны на сутыку трох кантынентаў, стаў месцам рэлігійных, культурніцкіх, эканамічных і палітычных рознагалоссяў. Гэта адно з першых месцаў з’яўлення чалавека, сельскагаспадарчых стасункаў і цывілізацыі ў цэлым. У бронзавым веку некалькі гарадоў-дзяржаў тут заснавалі хананейцы , якія напрыканцы эпохі трапілі пад егіпецкі ўплыў. У жалезным веку ў Палесціне паўсталі два ізраільскія царствы — Ізраіль і Іўдзея , толькі паўднёвы бераг рэгіёна належаў філістымлянам . У VIII стагоддзі да н.э. рэгіёнам авалодала Асірыя , у 601 да н.э. — Вавілон , у 539 да н.э. — Персія . У 330-я да н.э. Персію заваяваў Аляксандр Вялікі , адгэтуль пачалася эпоха элінізацыі .
У канцы II стагоддзя да н.э. большасць Палесціны захапіла Хасманейскае царства . Аднак і яно неўзабаве стала васалам Рыма , які анексаваў яго ў 63 да н.э. У 66 годзе н. э. яўрэі Іўдзеі паднялі паўстанне супраць акупантаў, тады рымляне разбурылі Іерусалім і Другі Храм . З IV стагоддзя, калі Канстанцін Вялікі ўвёў у Рымскай імперыі хрысціянства , Палесціна стала рэлігійным цэнтрам для пілігрымаў, манахаў і даследчыкаў. У 636—641 гадах Левант заваявалі мусульмане , пасля чаго змяніліся некалькі кіруемых дынастый: Рашыды , Амеяды , Абасіды , Тулуніды , Іхшыдыды , Фатыміды , Сельджукі .
Палесціна ў XII ст.
У 1099 годзе крыжакі заснавалі Іерусалімскае каралеўства , якое ў 1187 пала ад Аюбідаў . У канцы 1250-х гадоў пасля наезду манголаў егіпецкія мамлюкі цалкам падпарадкавалі Палесціну сабе. У 1516 Асманская імперыя заваявала рэгіён, які назвала Сірыяй і кіравала ім пераважна спакойна да XX стагоддзя.
Тэрыторыя брытанскага мандата
У I сусветную вайну брытанскі ўрад дэклараваў стварэнне ў Палесціне айчыны для яўрэйскага народа [d] і заваяваў яе . У 1922 годзе Ліга Нацый надала Вялікабрытаніі мандат на Палесціну . Пасля гэтага ў рэгіёне пачасціліся сутычкі арабаў з яўрэямі [d] , якія пачалі прыбываць у Палесціну з усяго свету. У 1947 годзе Брытанія адмовілася ад мандата, тады Генеральная Асамблея ААН парэкамендавала падзяліць Палесціну [d] на арабскую і яўрэйскую часткі. Сутычкі перараслі тым часам у грамадзянскую вайну [d] , бо арабы адмовіліся ад прапанавага ААН рашэння. У маі 1948 года яўрэі абвясцілі незалежнасць Дзяржавы Ізраіль , якую адразу ж атакавалі ўсе суседнія арабскія дзяржавы . Ізраіль не толькі перамог, але яшчэ і заваяваў тэрыторыі, не прадугледжаныя планам падзелу Палесціны. Вайна прывяла да выгнання 700 000 (каля 80 %) усіх палесцінцаў Ізраілю без магчымасці вяртання. З канца 1940-х гадоў пачалася міграцыя яўрэяў з мусульманскіх краін [d] у Ізраіль («Алія »), які цягнуўся дзесяцігоддзямі.
Пасля вайны пад арабскім кантролем захаваліся толькі два раёны Палесціны: Заходні бераг Іардану (з Усходнім Іерусалімам ), анексаваны Іарданіяй [d] , і Сектар Газы , акупаваны Егіптам [d] . У 1967 Ізраіль у ходзе Шасцідзённай вайны захапіў і іх. Тым часам палесцінцы здолелі дабіцца міжнароднага прызнання праз дзейнасць Арганізацыі вызвалення Палесціны (АВП) на чале з Ясірам Арафатам . У 1993 годзе Ізраіль і АВП падпісалі ў Осла мірнае пагадненне [d] , якое абумоўлівала стварэнне Палесцінскай аўтаноміі (ПА) на тэрыторыі сектару Газы і на заходнім беразе Іардана (без Усходняга Іерусаліму). Далейшыя мірныя перамовы не здабылі паразумення, і між Ізраілем і палесцінцамі зноў распачаўся канфлікт. На сцэну выйшла ісламісцкая арганізацыя ХАМАС , якая не прызнае ПА. У 2007 ХАМАС адваяваў Газу [d] ў Палесцінскай аўтаноміі. У 2012 годзе Дзяржава Палесціна (так называе яе ПА) стала дзяржавай-назіральніцай ААН , а разам і права браць удзел у пасяджэннях Генеральнай асамблеі ААН.
Крыніцы
Спасылкі