Дзе квітнеюць дочкі латышоў,
Дзе спяваюць сыны латышоў,
Дай нам ісці туды, да яе ў шчасці,
Да нашай Латвіі!
Гісторыя
Dievs, svētī Latviju з'явіўся у 70-х гадах 19 стагоддзя падчас нацыянальнага адраджэння ў Латвіі. Карліс Баўманіс быў першым латышскім кампазітарам, які ужыў у словах песні слова «Латвія», якое тады было новым паняццем, створаным для адзначэння ўсіх зямель, населеных латышамі. Слова «Латвія» было народжанае латышскім нацыянальным адраджэннем, накіраваным супраць царскіх улад Расійскай імперыі, таму хутка слова было забароненае (як «Беларусь», «Літва» і іншыя), а ў тэксце песні замененае на больш агульнае і нейтральнае «Балтыя». Песня была ўпершыню выкананая падчас першага Фестывалю песень у Рызе, у чэрвені 1873. 18 лістапада1918 года, у дзень абвяшчэння Латышскай Рэспублікі, Dievs, sveti Latviju стаўся нацыянальным гімнам.