Звычайна выкарыстоўваецца кароткая версія гімна: першая страфа і тры апошніх радка трэцяй страфы, затым паўтор апошніх радкоў гэтых строф.
Тэкст створаны Адамам Аехленшлегерам у 1819 годзе ў рамках конкурсу на напісанне нацыянальнага гімна. За аснову ўзяты геральдычны дэвіз «Ille terrarum mihi praeter omnes angulus ridet» (бел.: «Гэты край спрыяе мне больш за які іншы»). У першапачатковым варыянце гімна было дванаццаць строф, але пазнейшыя версіі ўтрымоўвалі толькі першую, трэцюю, пятую і дванаццатую строфы.
Музыка была складзеная Х. Е. Кроерам у 1835 годзе.