Гуцульскі поні, часам гуцулік альбо гуцул — абарыгенная горная парода свойскіх коней, якая распаўсюджана ў Карпатах і ў многіх краінах Усходняй Еўропы. Належыць да сусветнага генафонду. У 1979 годзе гуцульскія поні атрымалі статус рэліктавай пароды і былі ўзятыя пад ахову.