«Горад Д'ябла» (сербск.: Ђавоља варыш) — прыродная славутасць на гары Радан на поўдні Сербіі у 27 км да паўднёвага ўсходу ад горада Куршумлія[1].
Утварэнне ўяўляе сабою 202 каменныя слупы вышынёй ад 2 да 15 м сярэднім дыяметрам 1 м, на вяршынях якіх мясцуюцца каменныя блокі вагой да 100 кг. Слупы маюць натуральнае паходжанне, яны паўсталі дзякуючы выветрыванню. У раёне ёсць дзве водныя крыніцы: Вада Д'ябла[2] і Калодзеж Д'ябла[2]. Яны маюць высокую мінералізацыю (да 15 г/л), з-за чаго расліннасць у прылеглай мясцовасці бедная, што спрыяла выветрыванню[1][3].
Незвычайнасць утварэння спарадзіла сярод мясцовых жыхароў мноства змрочных легендаў, услед за якімі яно атрымала назву «Горада Д'ябла». Антураж месца выкарыстоўваецца для прыцягнення турыстаў, большасць экскурсій праводзіцца ноччу[3].