Гляваха[2] ці Глэваха[3] — пасёлак гарадскога тыпу ў Васылькіўскім раёнеКіеўскай вобласці, за 10,5 км ад Кіева на рацэ Глява. Праз пасёлак праходзяць аўтамабільная дарога міжнароднага значэння М05 і Паўднёва-Заходняя чыгунка. Плошча пасёлка — 9,61 км², насельніцтва — 8,8 тыс. чалавек (2022).
У ХІХ стагоддзі сяло Гляваха было ў складзе Глявахскай воласці Кіеўскага павета Кіеўскай губерні[4].