У другой палове XVI ст.Ян Осцік выдаў прывілей на заснаванне тут мястэчка, таргоў і корчмаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Германішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага паветаВіленскага ваяводства. У 1686 біскуп віленскі Бжастоўскі збудаваў тут касцёл Найсв. Тройцы.
У XVIII ст. Германішкі былі сталовым маёнткам віленскага біскупства. У 1790 маёнтак і мястэчка знаходзіліся ў валоданні біскупа Ігнацыя Якуба Масальскага. Забудова сядзібы складалася з жылога дома, гаспадарчых збудаванняў (кухня, лядоўня, бровар, вазоўня і інш.), існавалі млын і 2 агароды. У мястэчку працавала карчма.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Герма́нішкі, Гармані́шкі