Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Герб Гаяны

Герб Гаяны — адзін з дзяржаўных сімвалаў Гаяны. Быў зацверджаны парламентам краіны 25 лютага 1966 года пасля таго, як каралева Лізавета II даравала яго Гаяне.

Цэнтральным матывам герба з’яўляецца шчыт пасярэдзіне, у цэнтры якога намаляваныя тры блакітныя хвалепадобныя лініі, якія сімвалізуюць тры галоўныя ракі Гаяны (Бербіс, Дэмерара і Эсекіба). Над імі размешчана выява Вікторыі рэгіі, нацыянальнай кветкі Гаяны, якая сведчыць аб багатай расліннасці краіны, а пад імі — малюнак рэдкай птушкі гаацын, якая жыве пераважна на паўночным усходзе Паўднёвай Амерыкі.

Шчыт падтрымліваюць два ягуары, адзін з якіх трымае кірку — сімвал горназдабываючай прамысловасці, а другі — парастак цукровага трыснягу і парастак рысу, што сімвалізуе сельскую гаспадарку Гаяны. Над шчытом знаходзіцца шлем, пёры якога ўвасабляюць карэннае індзейскае насельніцтва, а абодва каштоўныя камяні па яго баках — горную справу ў краіне. Сам шлем сімвалізуе цесную сувязь Гаяны са Злучаным Каралеўствам. Пад шчытом і пад ягуарамі размешчана белая стужка з нацыянальным дэвізам на англійскай мове, які абвяшчае: «Адзін народ, адна нацыя, адзін лёс» (англ.: One People, One Nation, One Destiny). Надпіс выказвае імкненне да адзінства ўсіх нацыянальных і расавых груп насельніцтва краіны.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya