На час арышту працаваў у адной з менскіх газет. Арыштаваны ў Менску па адрасе: вуліца Старажоўская, д. 8, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКУС 20 верасня 1938 года як «агент польскіх разведвальных органаў» да расстрэлу. Рэабілітаваны трыбуналам Беларускай вайсковай акругі 29 кастрычніка 1957 года[1].
Творчасць
Працаваў пераважна ў станковай і кніжнайграфіцы. Адзін з заснавальнікаў школы беларускай кніжнай графікі. Ілюстраваў школьныя падручнікі, аформіў шмат кніг для дзяцей — Максім Гарэцкі «Досвіткі», 1926; Аляксандр Нявераў «Як у нас была вайна», 1927; казку «Воўк і лес», 1928; і інш. Супрацоўнічаў з газетай «Звязда» (1927—1928), дзе друкаваліся яго плакаты і палітычныя карыкатуры. Браў удзел у Першай усебеларускай мастацкай выстаўцы (1925), у Міжнароднай выстаўцы кнігі ў Лейпцыгу (1927). Найбольш вядомыя творы станковай графікі — «Пагром», «Мінская конка», «Згода нявесты», «Бежанцы» (1916), «Араты» (1925).[2]
Станковая графіка
Нямецкая кавалерыя, якую пераследуе агонь нашых кулямётаў, 1916
Налівайка Л.Лёс Генадзя Змудзінскага(недаступная спасылка) // Літаратура і мастацтва № 14. — 8 крас. 2011. — С. 11.
Шматаў В. Ф. Беларуская графіка 1917—1941 гг. — Мн., 1975;
Церашчатава В. В. Беларуская кніжная графіка 1917—1941. — Мн., 1971;
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — 702 с. — 9 500 экз.