У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Говар.
Генадзь Антонавіч Говар (нар. 1938, Слаўгарад) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар (1994).
Біяграфія
Скончыў Карагандзінскі політэхнічны інстытут (1960). З 1966 у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі.
Навуковыя працы па структурных і магн. фазавых пераўтварэннях у цвёрдым целе, распрацоўцы новых магн. матэрыялаў.
Навуковыя працы
- Исследование статики и динамики решётки при фазовых переходах в сплавах MnAs 1-x Px//Системы особых температурных точек твёрдых тел.-М., 1986.
Прэміі
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за працу «Магнітныя структуры і фізічныя ўласцівасці шматкампанентных сістэм з пераходнымі і рэдказямельнымі элементамі, распрацоўка новых магнітных матэрыялаў, стварэнне і вытворчасць элементаў і прылад электроннай тэхнікі».
Літаратура
- Говар Г. А.//Беларуская энцыклапедыя: у 18 т.: т. 5: Гальцы — Дагон/Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў і інш.-Мн., 1997.-С. 318.