Г. Лаўрэцкі з’яўляецца навуковым кіраўніком рэстаўрацыі царквы Св. Спаса ў Полацку[3] і выступае за захаванне выгляду святыні, які тая набыла ў XIX ст.[4] На цяперашні момант надбудаваны ў тыя часы цыбулепадобны купал пакрылі пазалотай, якой там ніколі не было.
Рэканструкцыя Каложскай царквы
У 2009 годзе Г. Лаўрэцкі распрацаваў праект рэканструкцыі Каложскай царквы ў Гродна, згодна з якім з бажніцы зробяць гібрыд ХII і XIX стст. Сам Лаўрэцкі арыентуецца на XIX ст., але пры гэтым не збіраецца прытрымлівацца тагачаснага гістарычнага выгляду царквы[5].
Беларускі гісторык Алесь Краўцэвіч не ўхваляе магчымага пераўтварэння[6]:
Так званыя рэстаўратары пры актыўным удзеле праваслаўнай царквы хочуць яе аднавіць. Пабудаваць «цыбуліны», купалы адбудаваць. І вось гэта самая вялікая пагроза для Гродна. Таму што такіх помнікаў у краіне няма. Яго могуць проста знішчыць
Ён [Лаўрэцкі] прапанаваў рэстаўрацыю гэтак званых пазнейшых наслаенняў аб'екту, а не самога аб'екту. Метадычна гэта проста абсурдна
Беларускі архітэктар Уладзімір Папруга паказвае на тое, што У. Лаўрэцкі выйшаў за межы сваёй кампетэнцыі[8]:
Сп. Лаўрэцкі найбольш і грашыць тым, што абсалютна неабгрунтавана дазваляе сабе адвольную «рэстаўрацыю» ад галавы, цалкам ігнаруючы галоўны рэстаўрацыйны прынцып: рэстаўрацыя кожнага канкрэтнага помніка заканчваецца там, дзе пачынаецца здагадка. Ён, як і РПЦ, застаўся галавой у пачатку — сярэдзіне 19 ст., калі ўсе гэтыя цыбуліны і пачалі на беларускія помнікі вешацца. Ці мае такі чалавек права выкладаць рэстаўрацыю студэнтам? Ніякім чынам прафесійныя пытанні рэстаўрацыі не вызначаюцца заказчыкам, бо гэта адразу тады сплывае ў кіч, з бязлітасным разбурэннем самога помніка. Гэта і амаральна, і незаконна