Генадзь Іванавіч Невяльско́й (руск.: Генна́дий Ива́нович Невельско́й, 5 снежня 1813, с. Дракіна, Кастрамская губерня, Расійская імперыя — 29 красавіка 1876) — расійскі мараплавец, даследчык Далёкага Усходу. Адмірал (1874).
Скончыў Марскі корпус у Санкт-Пецярбургу ў 1832 годзе і афіцэрскія класы ў 1836 годзе. У 1848-1849 гадах кіраваў марскім пераходам транспарту «Байкал» з Кранштата да Петрапаўлаўска-Камчацкага, адкрыў (1849) і даследаваў Татарскі праліў, выявіў астраўны характар Сахаліна. У 1850—1855 гадах узначаліў Амурскую экспедыцыю, даследаваў нізоўі ракі Амур, заснаваў там расійскія пасяленні, у тым ліку Нікалаеўск-на-Амуры. На востраве Сахалін адкрыў радовішчы вугалю. Яго імем названы праліў, мыс у гэтым праліве, заліў, гара і горад на Сахаліне.
Крыніцы
Літаратура
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|