У ёй корань такі ж, як і ў балцкіх назвах нёманскіх рэк Гаўя, Гуя, ад індаеўрапейскага *gēu- / gū- «гнуць, крывіць». Ад яго таксама літоўскае gau-r-as «волас», gu-r-as «вяршыня пагорка», gu-g-a «пагорак; гузак; горб»[3].
Корань пашыраны балцкім пашыральнікам -zn-, які таксама ў назвах «лісіных» рэк Лапузна (прыток дзесенскай Наўлі), Лопазна (прыток сожскай Іпуці), ад літоўскага lapė «ліса»[4].
Гэты пашыральнік -zn- выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні: kepurė «шапка» — kepùr-zn-a «шапчонка», įkyrus — įkyrė̃znas «надакучлівы».
Назва Гавязна значыць «Звілістая (рака)».
Гісторыя
Заснавана ў XVIII ст. як мястэчка Гавязна паблізу аднайменнай вёскі Гавязна (з 1964 года Навапольцы)[5], цэнтра маёнтка нясвіжскіх бенедыкцінак. У 1742 годзе бенедыкцінкі пабадавалі ў мястэчку ўніяцкую царкву.
30 ліпеня 1964 года мястэчка Гавезна было перайменавана ў Вішнявец[6][5]
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
↑J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 393—398.
↑В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 192, 194.
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
Літаратура
Ліцкевіч А. Яшчэ раз пра «Пачаткі Нясвіжа»: першая пісьмовая згадка і асоба нобіля Клаўкі // Герольд Litherland. — Горадня-Менск: 2013. — № 19. — С. 44-53.