Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Віцебскі праспект (Магілёў)

Віцебскі праспект
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Кастрычніцкі раён
Працягласць 2,7 км
Ранейшыя назвы Аршанская шаша
Назва ў гонар Віцебск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Ві́цебскі праспект (руск.: Витебский проспект) — праспект у паўднёва-ўсходняй частцы Магілёва, у Кастрычніцкім раёне.

Гісторыя

Першапачаткова меў назву Аршанская шаша. У 1978 годзе атрымаў цяперашнюю назву.

Размяшчэнне

Арыентаваны з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З'яўляецца працягам праспекта Дзімітрава, пачынаецца ад пуцеправода цераз чыгуначныя пуці, з поўначы прымыкаюць вуліцы Палтаўская і Аўтазаводская, з поўдня — Чавуская шаша. Па-за межамі горада пераходзіць у трасу Р96. Даўжыня праспекта складае каля 2,7 км.

Забудова

Фарміраванне сучаснага аблічча праспекта пачалося ў 1970-я гг. У цяперашняй забудове пераважаюць 4-, 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы з убудаванымі прадпрыемствамі гандлю і бытавога прызначэння.

Няцотны бок

Стадыён «Тарпеда»

Цотны бок

Пасляваенная забудова

Паркі

Перспектыву праспекта замыкае лясны масіў Лубужскага лесапарку.

Зноскі

Літаратура

  • Витебский проспект // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya