Вінаград[1] (Vitis) — родраслін сямейства вінаградавых, а таксама плады гэтых раслін, у спелым выглядзе — салодкія ягады.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя дрэвавыя ліяны з доўгімі (3—5 м) тонкімі аднагадовымі парасткамі і магутнай каранёвай сістэмай. Кветкі двухполыя або функцыянальна жаночыя, дробныя, зялёныя, сабраныя ў мяцёлчатае суквецце. Апыленне перакрыжаванае і самаапыленне. Ягады багатыя цукрамі, арганічнымі кіслотамі, вітамінамі групы В, С, D.
Экалогія
Цепла- і святлолюбівая расліна, якая не выносіць пераўвільгатнення, расце на лёгкіх урадлівых глебах, адчувальная да позніх веснавых і ранніх асенніх замаразкаў.
Арэал
Вядома каля 70 відаў, пашыраных у Еўразіі і Амерыцы. З улікам арэалаў іх паходжання і распаўсюджання, а таксама па сукупнасці батанічных прыкмет яны падзяляюцца на тры групы:
еўрапейска-азіяцкую,
амерыканскую,
усходне-азіяцкую.
Вінаград культурны (Vitis vinifera) узнік ад дзікага ў працэсе працяглай эвалюцыі, натуральнага і штучнага адбору; існуе больш за 20 тыс. сартоў. Вырошчваюць таксама паўночнаамерыканскія віды: Ізабела(руск.) (бел., вінаград скальны (Vitis rupestris) і інш., якія часта выкарыстоўваюць у якасці філаксераўстойлівага прышчэпа; вінаград амурскі (Vitis amurensis), вінаград лісіны (Vitis vulpina) і інш. — для азелянення.