У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ільін .
Ві́ктар Мака́равіч Ільі́н (31 сакавіка 1930 , в. Сялец , Мсціслаўскі раён , Магілёўская вобласць — 22 верасня 2023 [ 2] ) — беларускі вучоны ў галіне тэарэтычнай і прыкладной электратэхнікі. Ганаровы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі , кандыдат тэхнічных навук , прафесар кафедры тэарэтычных асноў электратэхнікі БДУІР , акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы, Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР.
Біяграфія
У 1953 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт ). У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У 1963—1966 гадах працаваў намеснікам дэкана, з сакавіка 1971 года — дэкан энергетычнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. З лістапада 1971 года пераведзены на пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце Мінскага радыётэхнічнага інстытута (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі ). З лютага 1973 года па чэрвень 2000 года — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі .
З’яўляўся дэпутатам раённага і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. Аўтар 40 навуковых прац і трох вынаходак.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па тэорыі нелінейных электрычных ланцугоў і сістэм. Распрацаваў метад безгістэрэзіснага намагнічвання ферамагнітных матэрыялаў. Аўтар навучальных дапаможнікаў па электратэхніцы для ВНУ.
Узнагароды і прэміі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі