Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960), ВПШ пры ЦК КПСС. Працаваў галоўным аграномам, намеснікам начальніка, начальнікам Ляхавіцкага, Ганцавіцкага ўпраўленняў сельскай гаспадаркі, намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама (1962—1973).
У 1973—1975 гадах старшыня Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта, пасля 1-ы сакратар Ляхавіцкага райкама КПБ, 1-ы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. У 1987—1994 гадах старшыня Брэсцкага аблвыканкама, у 1991—1996 гадах таксама старшыня Брэсцкага абласнога савета[1][2].
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Вярхоўнага Савета СССР, выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета.
З 15 лютага 1996 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ў Польшчы[3], адстаўлены 10 сакавіка2000 года[4].