Высо́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Высокае.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Высокаўскі (Высоцкі) сельсавет у складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Каменналаўскага сельсавета, вёскі Ганцавічы, Лопавічы і Папоўцы перададзены ў склад Рыжкавіцкага сельсавета[1].
Крыніцы
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
|
---|
Шклоўскі раён існуе з 1924 года | |
|