Ву́лькаўскі сельсавет (руск.: Вульковский сельсовет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вулька.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 20 мая 1958 года ў склад Старасельскага сельсавета перададзена вёска Навікі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вулкаўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[2]. 20 жніўня 2021 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Немяржанскага сельсавета[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Вулька, вёскі Асаўляны, Белянок, Ласінцы, Сіманавічы.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 903 чалавекі[4], з іх 97,1 % — беларусы[5].
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
|
---|
Драгічынскі раён існуе з 1940 года | |
|