Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласціБССР. Цэнтр — вёска Восаўцы 1-я. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 2 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Белінскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Асавецкага сельсавета было 10 населеных пунктаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1689 чалавек[3], з іх 92,8 % — беларусы, 5,6 % — украінцы, 1,0 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1271 чалавек[5].
Крыніцы
↑Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 19. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.