Водская мова (водск.: vaďďā tšēli) — фіна-ўгорскаямова, на якой размаўляе малалікі народ водзь. Знаходзіцца на мяжы знікнення — па дадзных даследавання 2011 года, у жывых засталося ўсяго 6 — 10 носьбітаў мовы[2]. Уключана ў Атлас знікаючых моў паводле версіі ЮНЕСКА[3].
Гісторыя
Па стане на 1848 на водскай мове размаўляла прыкладна 5000 чалавек[4], з іх больш за палову размаўляла на заходнім дыялекце, прыкладна ⅓ — на ўсходнім. Астатнія размаўлялі на куровіцкім і крэвінскім дыялектах.
У савецкія часы не было створана асобнай пісьмовасці для мовы, адукацыйны працэс у школах праходзіў на іжорскай мове. Сталінскія рэпрэсіі і Другая сусветная вайна значна скарацілі колькасць водзі. Пасля заканчэння вайны адукацыі на мове так і не з’явілася, адукацыйны працэс ішоў па-руску. У выніку гэтага водская мова ў 20 ст. зазнала на сабе значнае скарачэнне колькасці носьбітаў.
Цяпер носьбіты мовы пражываюць у некалькіх вёсках Кінгісепскага раёна Ленінградскай вобласці — Лужыцы, Краколле, Куровіцы і Пяскі. Раней тэрыторыя распаўсюджання мовы ахоплівала вялікія тэрыторыі на захадзе Ленінградскай вобласці.
Асноўная характарыстыка
Пісьмовасць
Цяпер нешматлікія энтузіясты, што займаюцца прасоўваннем мовы, ужываюць лацінскі алфавіт. Дагэтуль паміж імі не сціхаюць спрэчкі наконт абазначэння зычнага гуку /t͡ʃ/, які ў розных аўтараў абазначаецца па-рознаму: tš/c. Афіцыйна зацверджаная сістэма арфаграфіі для мовы адсутнічае.
У 1930-я гады водзь па паходжанні лінгвіст Дзмітрый Цвяткоў распрацаваў кірылічны алфавіт, але ён не стаў папулярным.
У нашыя часы водскі алфавіт з’яўляецца падобным на алфавіты іншых прыбалтыйска-фінскіх моў. Ужываюцца дыграфы са знакам апостраф.
Сучасны выгляд водскага алфавіта.
A a
B b
C c
D d
D' ď
E e
F f
G g
H h
I i
J j
K k
L l
L' l'
M m
N n
N' n'
O o
P p
R r
R' r'
S s
Š š
S' s'
T t
T' ť
U u
V v
Z z
Z' z'
Ž ž
Õ õ
Ä ä
Ö ö
Ü ü
Дыялекты
У водскай мове выдзяляюцца 4 дыялекты, 2 з якіх ужо вымерлі і носьбітаў не маюць.
Заходневодскі дыялект — у мінулым ахопліваў тэрыторыю з захаду на ўсход ад вусця ракі Луга да вёскі Катлы
† Усходневодскі дыялект — у мінулым ахопліваў ваколіцы вёскі Капор’е (Ламаносаўскі раён). Вымер у 1960-я гады
Куровіцкі дыялект — дыялект вёскі Куровіцы. Мае шмат пераходных рыс да іжорскай мовы
У нашыя часы энтузіястамі робяцца спробы па адраджэнню мовы і яе папулярызацыі. У вёсцы Краколле вядзецца навучанне мовы ў мясцовай школе. Маскоўскім лінгвістам Віталем Чарняўскім выдадзены электронны саманавучальнік мовы.
Цяпер водскую мову вывучаюць таксама ў Тартускім, Ювяскюльскім і Хельсінкскім універсітэтах.