Верхняя царква (Гродна)

Славутасць
Верхняя царква
Верхняя царква. Рэканструкцыя. А. Трусаў, 1988
Верхняя царква. Рэканструкцыя. А. Трусаў, 1988
53°40′38″ пн. ш. 23°49′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Будаўніцтва XIIIXIV стагоддзі
Map

Верхняя царква — помнік археалогіі Сярэднявечча, размяшчалася ў заходняй частцы Старога замка ў Гродне, побач з Ніжняй царквой. Мае выразныя рысы прымітывізацыі і архітэктурна-будаўнічага рэгрэсу.

Гісторыя

Была пабудавана ў канцы XIII — сярэдзіне XIV стагоддзя на дзядзінцы на месцы загінуўшай у 1183 г. Ніжняй царквы. Верхняя царква была разабрана падчас будаўнічых работ апошняй чвэрці XVI ст. пры пабудове палаца С. Баторыя.

У датаванні храма да нядаўняга часу існаваў разнабой: канец XIV — пачатак XV стст. (М. М. Варонін, які сцвярджаў, што паколькі ўзровень падлогі царквы знаходзіцца амаль на 0,5 м вышэй, чым выбрукоўка Вітаўта, то храм трэба аднесці да XIV ст.)[1], сярэдзіна — 2-я палова 13 ст. (С. А. Абрамаўскас, В. Левандаўскас). Польскія даследчыкі лічылі, што бажніца ўзведзена ў XIII ст. Так, Я. Вайцяхоўскі  (польск.) звязваў Верхнюю царкву з часамі Міндоўга, але, на яго думку, яна магла знаходзіцца і ў замку Вітаўта. Найбольш блізкай да ісціны лічыцца версія А. А. Трусава і А. У. Кушнярэвіча, якія на падставе параўнаўчага аналізу цэглы з розных сярэдневяковых помнікаў Беларусі і Літвы прыйшлі да высновы, што помнік пабудаваны на мяжы 13 і 14 ст.

Адкрыта ў 1933 годзе Юзафам Ядкоўскім падчас раскопак на Старым замку. Каб дакапацца да Ніжняй царквы пад ёй, тады дэмантавалі часткі сцен Верхняй царквы, перанеслі іх бліжэй да каралеўскага палаца, змацавалі арматурай і бетоннай асновай, а зверху збудавалі драўляны ахоўны павільён. Адкрытага доступу да царквы з таго часу не было. У 2019 годзе часовы кансервацыйны павільён над фрагментамі Верхняй царквы знялі, каб на гэтым месцы правесці археалагічныя раскопкі[2].

Апісанне

Верхняя царква была невялікім храмам, складалася з асноўнага квадратнага ў плане аб'ёму памерам 8,9 x 8,8 м, да ўсходняй сцяны якога далучалася адна паўкруглая апсіда даволі значных памераў. Квадрат палана крыху перакошаны, сцены маюць розную таўшчыню і няправільную перавязку швоў, што сведчыць аб прафесійнай недасканаласці будаўнікоў.

Надмурак бажніцы складзены з 2—3 радоў камянёў. У муроўцы выкарыстаны два тыпы цэглы — тонкая (плінфападобная) і вялікапамерная брусковая (31x17x8,7 см; 31x16x8 см; 30,5x15x7 см; 28,7x13,5x7 см). Таўшчыня швоў паміж цаглінамі вагаецца ад 1 да 5 см. У якасці раствору ўжывалася белая вапна з нязначнымі дамешкамі пяску і жвіру. Выкарыстана лусковая тэхніка муроўкі з запаўненнем унутранай прасторы ў тоўшчы сцен дробным каменем.

Вуглы сцен былі скошаныя, зрэзаны пад вуглом 45 градусаў, у муроўцы сцен выкарыстаны шліфавальныя камяні, як і ў ранейшых помніках гродзенскай архітэктурнай школы. Характэрна, што адшліфаваны бок валуноў не заўсёды выходзіць на паверхню фасадаў. Гэта наводзіць на думку, што будаўнічы матэрыял зруйнаванай раней Ніжняй царквы быў выкарыстаны бессістэмна пры ўзвядзенні новага храма. Як і ва ўсіх тагачасных пабудовах, сцены царквы не былі атынкаванымі. Падлога была выкладзена з цэглы. У сцяне апсіды з унутранага боку былі зроблены разгузачныя арачныя нішы глыбінёю ў дзве цагліны для надання ёй прасторавай жорсткасці і ўстойлівасці.

Першапачаткова перакрыццё царквы было драўляным, а пасля перабудовы ў канцы XIV ст. яго перакрылі гатычнымі нервюрнымі скляпеннямі, для апоры якіх у сярэдзіне асноўнага аб'ёму былі пастаўлены два слупы крыжападобнай формы, адначасова ўмацаваны арачны праём у алтарную апсіду. Нервюры скляпенняў былі зроблены з фасоннай цэглы стрэльчатай формы, а сцены ўверсе аздоблены крыжападобнай цэглай. Храм накрылі дахоўкай.

Апсіда ва ўсіх рэканструкцыях перакрыта паўсферычнай конхай, але мае розную вышыню: ці больш нізкую за асноўны аб'ём, ці роўную з ім, апярэзаную па версе аркатурным поясам, які пераходзіць у пояс машыкуляў у паддашку. Найбольш верагодным варыянтам перакрыцця квадратнага ў плане асноўнага аб'ёму з'яўляецца васьмігранны шатровы дах з галоўкай на светлым барабане ў цэнтры.

У храме захаваліся рэшткі крыжовага ў плане слупа, а таксама яшчэ двух слупоў, аддзяляўшых апсіду ад асноўнага аб'ёму. Рэшткі царквы, адкрытыя археолагамі, захаваліся на вышыню ўсяго 1-1,5 м. Пасля даследавання яны былі распілаваны, закансерваваны і перанесены ў асобны павільён на тэрыторыі Замкавай гары.

Рэканструкцыю царквы выканалі: у 1938 — Т. Андрыёнчык, у 1965 — Абрамаўскас, у 1987 — Ф. Селязнёў, R Сташкевіч, А. Трусаў.

Зноскі

  1. Воронин, Н. Н. Древнее Гродно // Материалы и исследования по археологии СССР. — 1954. — № 41. — С. 183.
  2. svaboda.org

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік, Рэдкал.: А. А, Воінаў і інш. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993, 620 с., ISBN 5-85700-078-5
  •  Трусаў А. А., Собаль В. Е., Здановіч Н. I. Стары замак у Гродне XI—XVIII стст.: Гіст.-археал. нарыс, Мінск: Навука і тэхніка, 1993, 152 с., ISBN 5-343-01429-1
  •  Швед В. В., Госцеў А. П., Дабрыян А. А. Горадзен. Аповяды з гісторыі горада (10 ст. — сярэдзіна 16 ст.), Гродна, 1996, 60 с.
  • Габрусь Т. В. Саборы помняць усё: Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. — Мн.: Беларусь, 2007. — 167 с.: іл. — ISBN 978-985-01-0714-5
  • Археалогія Беларусі: энцыклапедыя, Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш. У 2 т., Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009, Т. 1. А-К, 496 с., ISBN 978-985-11-0354-2
  • Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш., Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012, 370 с., ISBN 978-93-61617-77-8
  • Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада, Калектыў аўтараў: Карнялюк В., Швед В. і інш., Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012,(Гарадзенская бібліятэка). ISBN 978-83-61617-85-3

Read other articles:

Shenzhen, eine der ersten Sonderwirtschaftszonen Chinas, wird oft als „Silicon Valley of China“ bezeichnet.[1][2][3] Nach der „Reform und Öffnung“ wurden hier viele High-Tech-Unternehmen wie Huawei und ZTE gegründet. Der Bezirk Pudong in Schanghai, eines der Symbole für Chinas Reform und Öffnung. Reform- und Öffnungspolitik (chinesisch 改革開放 / 改革开放, Pinyin gǎigékāifàng) ist das politische Schlagwort, mit dem die wirtschaft...

 

Arsitektur Azerbaijan (bahasa azerbaijan: Azərbaycan memarlığı) mengacu pada perkembangan arsitektur di Azerbaijan. Arsitektur di Azerbaijan biasanya memadukan unsur Timur dan Barat. Banyak peninggalan arsitektur kuno seperti Menara Maiden dan Istana Shirvanshahs di kota berdinding Baku masih bertahan di tengah kehidupan modern Azerbaijan. Di antara kekayaan arsitektur abad pertengahan lainnya yang mencerminkan pengaruh beberapa sekolah adalah istana Shirvan shahs 'di Baku, Istana Shaki K...

 

Charles Lee 3.º fiscal general de los Estados Unidos 10 de diciembre de 1795-4 de marzo de 1801Presidente George WashingtonJohn AdamsPredecesor William BradfordSucesor Levi Lincoln Información personalNacimiento 1758 Condado de Westmoreland (Estados Unidos) Fallecimiento 24 de junio de 1815 Condado de Fauquier (Estados Unidos) Nacionalidad EstadounidenseFamiliaPadres Henry Lee II Lucy Grymes Cónyuge Margaret ScottAnne Lee EducaciónEducado en Universidad de Princeton Información profesion...

Der Titel dieses Artikels ist mehrdeutig. Zum liechtensteinischen Gesetz (ebenfalls ABGB abgekürzt) siehe Allgemeines bürgerliches Gesetzbuch (Liechtenstein). Basisdaten Titel: Allgemeines bürgerliches Gesetzbuch Langtitel: Allgemeines bürgerliches Gesetzbuch für die gesammten deutschen Erbländer der Oesterreichischen Monarchie Abkürzung: ABGB Typ: Bundesgesetz Geltungsbereich: Republik Österreich Rechtsmaterie: Zivilrecht Fundstelle: JGS Nr. 946/1811 in ALEX Datum des Gesetzes: 1. Ju...

 

Damián Alcázar 2019 Damián Alcázar (* 8. Januar 1953 in Jiquilpan, Michoacán, Mexiko) ist ein mexikanischer Schauspieler und Politiker (Movimiento Regeneración Nacional). Außerhalb Mexiko ist er am besten für die Darstellung des kolumbianischen Drogenbosses Gilberto Rodríguez Orejuela in der Netflix-Serie Narcos und für die Rolle des Lord Sopespian im Fantasy-Film Die Chroniken von Narnia: Prinz Kaspian von Narnia bekannt. Von 2016 bis 2017 war er Abgeordneter in der Konstituierende...

 

Cycling race 1987 Vuelta a EspañaRace detailsDates23 April - 15 MayStages22 + PrologueDistance3,921 km (2,436 mi)Winning time105h 34' 25Results Winner  Luis Herrera (COL) (Café de Colombia–Varta)  Second  Raimund Dietzen (GER) (Teka)  Third  Laurent Fignon (FRA) (Système U) Points  Alfonso Gutiérrez (ESP) (Teka) Mountains  Luis Herrera (COL) (Café de Colombia–Varta) Youth  Johnny Weltz (DEN) (Fagor–MBK)...

The Beauty InsidePoster promosiHangul뷰티 인사이드 GenreFantasiMelodrama[1]RomansaBerdasarkanThe Beauty InsideDitulis olehIm Mea-ri[1]SutradaraSong Hyun-wook[2]PemeranSeo Hyun-jinLee Min-kiLee Da-heeAhn Jae-hyunNegara asalKorea SelatanBahasa asliKoreaJmlh. episode16ProduksiProduser eksekutifJang Kyung-ikKim Woo-taekSyd LimDurasi60 menitRumah produksiStudio&New[1]Yong Film[3]DistributorJTBCRilisJaringan asliJTBC NET.Format gambar1080i (HDTV)For...

 

Place in Northern, IsraelMargaliot מַרְגָּלִיּוֹת‎هونينView of MargaliotMargaliotCoordinates: 33°12′52″N 35°32′41″E / 33.21444°N 35.54472°E / 33.21444; 35.54472CountryIsraelDistrictNorthernCouncilMevo'ot HaHermonAffiliationMoshavim MovementFounded1951Founded byJewish immigrants from Yemen and Iraq.Population (2021)[1]416 Margaliot (Hebrew: מַרְגָּלִיּוֹת; Arabic: هونين) is a moshav in northern Israel....

 

Pour les articles homonymes, voir Silverstone. Circuit de SilverstoneCircuit Grand Prix Caractéristiques générales Lieu SilverstoneNorthamptonshire Angleterre Royaume-Uni Coordonnées 52° 04′ 14″ nord, 1° 00′ 51″ ouest Géolocalisation sur la carte : Northamptonshire Circuit de Silverstone Géolocalisation sur la carte : Angleterre Circuit de Silverstone Géolocalisation sur la carte : Royaume-Uni Circuit de Silverstone Construction 19...

History and regulations of Indonesian citizenship Indonesian Nationality ActParliament of Indonesia Long title Undang-undang (UU) No. 12 Tahun 2006: Kewarganegaraan Republik Indonesia (Act No. 12 of 2006: Nationality of the Republic of Indonesia Passed byGovernment of IndonesiaPassedJuly 29, 1958EnactedAugust 1, 1958PassedJuly 12, 2006EnactedAugust 1, 2006Status: Current legislation Indonesian nationality law is regulated by the 1945 Constitution, as amended; various statutes on national...

 

2008 live album by Paradise LostThe Anatomy of MelancholyCover art by Seth Siro AntonLive album by Paradise LostReleasedUK - 23 May 2008Recorded12 April 2007VenueKOKO (London)GenreGothic metalLength88:12LabelCentury Media RecordsProducerPaul M. GreenParadise Lost chronology In Requiem(2007) The Anatomy of Melancholy(2008) Drown in Darkness – The Early Demos(2009) The Anatomy of Melancholy is a live album by the British gothic metal band Paradise Lost. It was recorded on 12 April 200...

 

For the 1973 film, see Blood in the Streets (film). 4th episode of the 2nd season of Fear the Walking Dead Blood in the StreetsFear the Walking Dead episodeEpisode no.Season 2Episode 4Directed byMichael UppendahlWritten byKate EricksonOriginal air dateMay 1, 2016 (2016-05-01)Running time44 minutesGuest appearances Dougray Scott as Thomas Abigail Veronica Diaz as Vida Marlene Forté as Celia Flores Mark Kelly as Connor Jesse McCartney as Reed Arturo Del Puerto as Luis Flore...

Russian TV series or program Hot IceЖаркий лёдDeveloped byOleg LarinStarringYekaterina Guseva Alexei Tikhonov Boris NevzorovComposersSergei Paramonov Valery DidyulyaCountry of originRussiaUkraineNo. of seasons1No. of episodes100ProductionExecutive producerIlia Averbukh[1]Production locationsMoscow, Russia St. Petersburg, RussiaRunning time52 minutesOriginal releaseNetworkChannel One RussiaRelease3 January (2009-01-03) –30 June 2009 (2009-06-30) Hot Ice (...

 

2008 video gameAion: The Tower of EternityDeveloper(s)NCSoftPublisher(s)NCSoftDirector(s)Yongchan JeeProducer(s)Wonsik WooDesigner(s)Yongchan JeeProgrammer(s) Maro Shim Hyungsuk Kang Artist(s)Hyungjun KimComposer(s) InRo Joo Ryo Kunihiko EngineCryEnginePlatform(s)Microsoft WindowsReleaseKOR: November 25, 2008NA: September 22, 2009[1]AU: September 23, 2009[2][3]EU/RSA: September 25, 2009[1]Genre(s)Massively multiplayer online role-playing gameMode(s)Multiplayer ...

 

English footballer (born 2001) Bali Mumba Mumba in November 2018Personal informationFull name Bali Mumba[1]Date of birth (2001-10-08) 8 October 2001 (age 22)[1]Place of birth South Shields, EnglandHeight 5 ft 6 in (1.68 m)Position(s) Full-backWingerTeam informationCurrent team Plymouth ArgyleNumber 2Youth career2010–2018 SunderlandSenior career*Years Team Apps (Gls)2018–2020 Sunderland 5 (0)2020 → South Shields (loan) 3 (2)2020–2023 Norwich City 5 (...

American baseball player (born 1985) Baseball player Sean RodriguezRodriguez with the Philadelphia Phillies in 2019Infielder / OutfielderBorn: (1985-04-26) April 26, 1985 (age 38)Miami, Florida, U.S.Batted: RightThrew: RightMLB debutApril 19, 2008, for the Los Angeles AngelsLast MLB appearanceSeptember 19, 2020, for the Miami MarlinsMLB statisticsBatting average.226Home runs81Runs batted in298 Teams Los Angeles Angels (2008–2009) Tampa Bay Rays (2010–201...

 

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: The Last Rescue – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (February 2014) (Learn how and when to remove this template message) 2015 American filmThe Last RescueRelease posterDirected byEric ColleyWritten bySean GleavesHallie ShepherdProduced byEric ColleyBr...

 

Hindu temple in Indonesia Candi Gunung WukirThe ruin of the main temple of Canggal, only the base and a Yoni remain, the body and roof parts are missing.Location within JavaShow map of JavaGunung Wukir (Indonesia)Show map of IndonesiaGeneral informationArchitectural styleCentral Javanese CandiTown or cityMagelang Regency, Central Java.CountryIndonesiaCoordinates7°38′03″S 110°17′48″E / 7.634266°S 110.296801°E / -7.634266; 110.296801 Gunung Wukir temple, or C...

1982 single by The Who This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: It's Hard song – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (September 2012) (Learn how and when to remove this template message) It's HardSingle by The Whofrom the album It's Hard B-sideDangerousReleasedFebruary 1983RecordedTurn Up...

 

Historic site in New South Wales, AustraliaMount St Mary Campus of the Australian Catholic UniversityMount Royal, 2014Location25A Barker Road, Strathfield, Municipality of Strathfield, Sydney, New South Wales, AustraliaCoordinates33°52′34″S 151°04′35″E / 33.8762°S 151.0764°E / -33.8762; 151.0764Built1887–1962ArchitectH.C. Kent; Sheerin & Hennessy; Hennessy Hennessy & CoOwnerAustralian Catholic University; Australian Catholic University; Cathol...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!