З сакавіка 1897 года — лейтэнант у 73-м фузілерскім палку. У 1904—1907 гадах — вучыўся ў ваеннай акадэміі. З красавіка 1908 года — у генеральным штабе. З сакавіка 1911 года — капітан.
Першая сусветная вайна
З пачатку вайны — начальнік аператыўнага аддзела штаба 19-й рэзервовай дывізіі. З сакавіка 1916 года — маёр. З ліпеня 1916 года — начальнік аператыўнага аддзела штаба 18-га рэзервовага корпуса. З лютага 1917 года — начальнік аператыўнага аддзела штаба 7-й арміі.
Узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам «За заслугі» (Pour le Mérite) (чэрвень 1918), Жалезнымі крыжамі абодвух ступеняў, Рыцарскім крыжам ордэна Дома Гогенцолернаў (кастрычнік 1916), а таксама яшчэ 12 ордэнамі. Атрымаў знак за раненне.
Паміж сусветнымі войнамі
Пасля заканчэння вайны займаў шэраг кіруючых пасад у рэйхсверы. Палкоўнік з 1925 года, генерал-маёр з 1928 года. З кастрычніка 1929 года па студзень 1933 года — камандзір 1-й дывізіі і камандуючы 1-й ваеннай акругай (генерал-лейтэнант).
Пасля прыходу Гітлера да ўлады актыўна падтрымаў яго палітыку.
На нарадзе 5 лістапада 1937 года фон Бломберг і камандуючы сухапутнымі ўзброенымі сіламі генерал фон Фрыч адкрыта выступілі супраць планаў Гітлера скарыстацца часовай перавагай у ўзбраеннях і мілітарызаванасці Трэцяга рэйха для нанясення сакрушальных удараў па суседніх краінах. Яны адкінулі гэты план не таму, што імкнуліся да міру, а таму, што ўсведамлялі: рэалізацыя гітлераўскага плана прывядзе Германію да яшчэ больш грандыёзнага ваеннага паражэння, чым у 1918 годзе. Неўзабаве абодва ваеначальніка былі груба скампраметаваныя і адпраўленыя ў адстаўку.
У студзені 1938 года Бломберг ажаніўся з Евай Грун. Гітлер і Герынг былі сведкамі. Неўзабаве высветлілася, што Ева Грун да замужжа працавала масажысткай ў салоне маці і наогул была дзяўчынай лёгкіх паводзінаў і даўно стаяла на заметцы ў паліцыі. Акрамя таго, яна распаўсюджвала парнаграфічныя паштоўкі. Справа жонкі ваеннага міністра з далікатнымі падрабязнасцямі і здымкамі апынулася на стале ў паліцай-прэзідэнта Берліна. Гітлер і Герынг убачылі ў гэтым падрыў аўтарытэту вермахта. Ваенная эліта адчула шок.
У выніку 26 студзеня 1938 года Бломберг быў зняты з усіх пастоў, а 4 лютага 1938 года быў адпраўлены ў адстаўку.
Gerd F. Heuer. Die deutschen Generalfeldmarschälle und Großadmirale 1933—1945. — Раштатт: Pabel-Moewig Verlag, 1988. — 175 с. — ISBN 3-8118-1406-0. (ням.)
Gerd R. Ueberschär. Hitlers militärische Elite. — Darmstadt: Primus Verlag, 1998. — С. 28—36. — 302 с. — ISBN 3-89678-083-2. (ням.)
Kirstin A. Schäfer. Werner von Blomberg — Hitlers erster Feldmarschall. — Paderbonn: Schöningh Ferdinand Gmbh, 2006. — 304 с. — ISBN 3-506-71391-4. (ням.)