Не ва ўсіх выпадках па венах цячэ вянозная кроў, насычаная вуглякіслым газам, гэтак жа як па артэрыях не заўсёды цячэ артэрыяльная (узбагачаная кіслародам) кроў. Напрыклад, лёгачныя вены нясуць да сэрца ўзбагачаную кіслародам кроў, а лёгачная артэрыя нясе вянозную кроў ад сэрца да лёгкіх. Гэта ж адносіцца і да пупочных венаў у плодзе.
У некалькіх сістэмах назіраецца падзел вен на капілярную сетку і паўторнае зліццё, напрыклад у партальнай сістэме печані (варотная вена) і ў гіпаталамусе.