Велка-Снежна пячора або Вялікая Снежная пячора (польск.: Jaskinia Wielka Śnieżna) — вапняковая пячора на гары Малалончняк ў Заходніх Татрах (руск.) (бел., паўднёвая Польшча. Пячора знаходзіцца ў Татранскім нацыянальным парку.
З разведанаю даўжынёй 23 753 м і глыбінёй 824 м, гэта самая доўгая і глыбокая пячора Польшчы[1].
Марфалогія
Вялікая Снежная пячора мае 5 вядомых уваходаў, якія спачатку лічыліся асобнымі пячорамі[2][3]:
- Снежная пячора (польск.: Jaskinia Śnieżna) — 1701 м над узроўнем мора, адкрытая ў 1959 годзе. Уваход у яе знаходзіцца ў частцы Выжня Свістуўка даліны Малей Лукі ля падножжа сцяны тэрасы Котліны. Пячора з'яўляецца галоўнай часткай сістэмы Вялікая Снежная. Яе даўжыня складае каля 14 954 метраў, а вышыня падзення — 622 метра[4];
- Пячора над Котлінамі (польск.: Jaskinia nad Kotlinami) — 1875 м над узроўнем мора, адкрытая ў 1966 годзе, сумешчана са Снежнай ў 1968 годзе. Яе ўваход знаходзіцца ў частцы Выжня Свистуўка даліны Малей Лукі на краі Котліны. Даўжыня пячоры складае каля 1465 метраў, вышыня падзення — 433,5 метраў. Побач знаходзіцца ўваход у пячоры Малалукей;
- Ясныя Авен (польск.: Jasny Awen) — 1852 м над узроўнем мора, упершыню даследавана ў 1959 годзе, сумешчана з Вялікай Снежнай ў 1978 годзе. Яе ўваход знаходзіцца ў частцы Выжня Свістуўка даліны Малей Лукі, у 40 м ад уваходу ў пячору над Котлинами. Даўжыня пячоры складае каля 115 метраў, вышыня падзення — 61 метр;
- Пячора Велька Літварова (польск.: Jaskinia Wielka Litworowa) — 1906 м над узроўнем мора, сумешчаная з Вялікай Снежнай 1995 годзе. Другая па даўжыні пячора ў сістэме Вялікі Снежнай. Яе ўваход размешчаны ў даліне Литварова на схіле гары Малалончняк. Яе даўжыня складае 7185 метраў, а вышыня падзення — 370 метраў;
- Ваўчыная пячора (польск.: Jaskinia Wilcza) — 1672 м над узроўнем мора, адкрытая ў 1996 годзе, сумешчаная з Вялікай Снежнай 1999 годзе. Гэта самая маленькая пячора ў сістэме Вялікай Снежнай. Яе ўваход размешчаны ў даліне Малей Лукі ў сценах, што спускаліся ад Катліны да кара (руск.) (бел. Нижня Свістуўка. Яе даўжыня складае каля 54,7 метраў, вышыня падзення — 16 метраў.
Уваходы злучаны складанай сістэмай пітчаў (руск.) (бел. і калідораў. Некаторыя з іх ўтрымліваюць падземныя ручаі, вадаспады, басейны або сіфоны. Вада з пячоры выцякае праз карставыя крыніцы, вядомыя як «Ледзяная крыніца» (польск.: Lodowe Źródło).
Даследаванні
Снежная пячора была адкрыта ў 1959 годзе спелеатурыстамі (руск.) (бел. з Закапанэ. У 1960 годзе яе разведанная вышыня падзення дасягнула 545 метраў, што зрабіла яе на той момант чацвёртай у свеце па глыбіні. У наступныя гады пячора была інтэнсіўна даследавана і злучана з іншымі пячорамі. Даследаванні працягваюцца да гэтага часу, у тым ліку спробы сумясціць Вялікую Снежную з другой па велічыні пячорай Польшчы Снежна-Студня (польск.: Śnieżna Studnia).
Зноскі
Спасылкі