Ваявода вендэнскі — дзяржаўная пасада намесніка караля
і вялікага князя ў Вендэнскім ваяводстве,
супольным валоданні (кандамініюме)
Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага;
засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай.
Пасада створана ў 1598 замест прэзідэнта вендэнскага.
У 1629 большая частка тэрыторыі Вендэнскага ваяводства адышла да
Швецыі, у складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі чатыры паўднёва-заходнія
староствы: Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае і Марыенгаўзенскае.
Па ўмовах Аліўскага міру 1660
Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваёваную ёю частку ваяводства.
Рэшта ваяводства ў 1677 увайшла ў склад новастворанага Інфлянцкага ваяводства,
і замест ваяводы вендэнскага была створана пасада ваяводы інфлянцкага.
Глядзі таксама