Валяр’я́н[1], Маун (Valeriana) — род кветкавых раслін сямейства бружмелевых.
Батанічнае апісанне
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй частцы галінастым сцяблом вышынёй 5—100 см і тоўстым карэнішчам з мноствам каранёў, таксама паўкусты, кусты і ліяны. Сцябловае лісце супраціўнае, цэласнае, трайчастае або няпарнаперыстарассечанае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружаватыя, бэзаватыя, радзей белыя, у складаных шчыткападобна-мяцёлчатых або галоўчатых суквеццях. Плод — дробная сямянка з лятучкай.
Арэал
Вядома больш за 200 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўднёвай Амерыцы, таксама ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі пашыраны валяр’ян лекавы (Valeriana officinalis), у межах якога вылучаюць больш дробныя віды; трапляецца валяр’ян двухдомны (Valeriana dioica), інтрадукаваны валяр’ян ліпалісты (Valeriana tiliifolia).
Віды
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 289 відаў[2]. Некаторыя з іх насяляюць на тэрыторыі Расіі і суседніх краін:
У базе даных The Plant List від Valeriana ajanensis Kom. мае нявызначаны статус[3].
Выкарыстанне
Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны. Маюць эфірны алей, арганічныя кіслоты, алкалоіды (валярын, хацінін), гліказіды, смолы, дубільнікі, цукры і інш.
Зноскі
Літаратура
- Валяр’ян // БЭ ў 18 т. Т. 3. — Мн.: БелЭн, 1996.