Вадвіч (герб)

Вадвіч
Дэталі
Зацверджаны 1413
Заснаванне 1413

«Ва́двіч» (польск.: Wadwicz) — прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 20 родаў Вялікага Княства Літоўскага, Польскага каралеўства і Рэчы Паспалітай. Вядомы з пачатку XV стагоддзя, у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі (1413 год).

Апісанне

Шчыт герба вертыкальна падзелены на 2 часткі, дзе змешчаны выявы белай стронгі ў чырвоным полі і чырвонай — у белым. Клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страусавых пёраў.

Роды

Адамовічы, Адамкевічы, Адамковічы, Акушковічы, Англіцкія, Анцэвічы, Барэйшы, Боскія, Вадвічы, Вандаловічы, Віруловічы, Воўчакі, Венславовічы, Венслаўскія, Камянецкія, Ладзяты, Лойбы, Мантыгірдавічы, Манкерскія, Матыашэвічы, Монгірды, Менжыкі, Надажынскія, Нарушэвічы, Рашкевічы, Роскі, Станкевічы, Станкоўскія.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!