Біцю́г (руск.: Битю́г) — рака ў Тамбоўскай, Ліпецкай і Варонежскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Дон.
Даўжыня ракі 379 км, плошча басейна — 8840 км². Працякае па Окска-Данской раўніне. Даліна месцамі забалочаная. Правы бераг высокі, пакрыты лісцянымі лясамі; левы бераг нізкі, разараны стэп. Жыўленне ракі снегавое. Сярэдні расход вады каля горада Баброў — 18,2[1] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 0,587[2] км³/год. Ледастаў з сярэдзіны снежня па канец сакавіка.
Асноўныя прытокі: Курлак, Цішанка, Чыгла, Мардоўка, Пласкуша, Малейка, Чамлык і інш. У басейне ракі каля 15 азёраў[2].
Зноскі
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 64. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б Битюг // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
Літаратура
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 64. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)
Спасылкі