Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Бісер

Гуцульская вясельная сукенка асаджаная бісерам

Бісер — невялікія круглыя альбо шматгранныя пацеркі, найчасцей са шкла, з дзіркай для нанізвання. Бісер вядомы з часоў старажытнага Егіпта; пазней, у X ст., сакрэт яго вырабу асвоіла Венецыя. На Беларусі шкляны і бронзавы бісер знойдзены з часоў ранняга жалезнага веку, VI – III стст. да н.э., у Рэчыцкім, IV ст. да н.э. – у Брагінскім раёнах. Знойдзены бісер і больш позняга часу.

У XVIII бісеры вырабляліся на Гродзенскай мануфактуры шкляных пацерак, у Любаньскім раёне. Бісерныя вырабы XIX ст. (вышываныя сумачкі, кісеты, футаралы, пано, партрэты і інш.) захоўваюцца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі і ў некаторых Мінскіх музеях.

У наш час бісер выкарыстоўваецца для вырабу пацерак, маністаў, завушніц, для аздаблення сцэнічнага і святочнага адзення.

Гл. таксама

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya